У гаспадарцы другі па велічыні паказчык таварнасці сыравіны — 91,7%, і ўдою на карову ў год — 5256 (+1001 кг) кг.
Высокай ацэнкі заслугоўваюць жывёлаводы філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», дзе паказчык удою на карову ў год дасягнуў 6-цітысячнага рубяжу, пераўзыйшоўшы мінулагодні на 434 кг. Вытворчасць малака ў гаспадарцы склала 3450 т або 108% да папярэдняга года. Таварнасць — 92,3% — найвышэйшая ў раёне.
Болей чым у 2018 годзе на карову ў год надаілі малака і ў ААТ «Неўскі-Агра» — 3193 кг (+540 кг). У іншых сельгасарганізацыях удоі знізілі, найбольш прыкметна — у філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП», на карову за год тут надоена 3771 кг.
Каб павялічыць вытворчасць малака, у раёне вядзецца немалая работа па нарошчванні пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, маецца станоўчая дынаміка ў гэтым плане. На 1 студзеня пагалоўе буйной рагатай жывёлы вызначана лічбай 25 071, што на 1054 галавы болей, чым на пачатку папярэдняга года.
— Планы па вытворчасці малака на сёлетні год паставілі амбіцыйныя, адзначыў Аляксандр Кісялёў, — дасягнуць тэмпу росту ў 125 працэнтаў. Заданні, у тым ліку памесячныя, сельгасарганізацыям даведзены, у калектывах абмеркаваны. Студзеньскае заданне «разбіта» па днях, яго выкананне кожны дзень аналізуем, неадкладна рэагуем на праблемныя сітуацыі, прымаем адпаведныя меры па іх вырашэнні. У гэтыя дні сутачная вытворчасць малака ў раёне складае 110% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Травянога корму для бесперабойнага забеспячэння ім жывёлы ў раёне дастаткова, вядзецца работа па набыцці шротаў, канцэнтраваных кармоў. Шмат увагі надаецца рабоце з навацельнымі каровамі. Словам, працуем і разлічваем на добры вынік, — паведаміў ён.
Сярод станоўчых момантаў галіны ў адыйшоўшым годзе, як было адзначана, — набыццё двух кормараздатчыкаў (у гэтым годзе плануецца купіць яшчэ 5) для прыгатавання кормасумясі. Апошнія прыдбалі за ўласныя сродкі ААТ «Неўскі-Агра» і філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП». Сярод адмоўнага — недахоп у асобных гаспадарках кадраў спецыялістаў, у тым ліку галоўных, што разам з іншым замінае там рэалізацыі пастаўленых задач.