Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Январь 2020 14:33

У клопатах пра будучую сяўбу

Нягледзячы на незімовае надвор’е, клопаты ў работнікаў сельскай гаспадаркі для гэтай пары традыцыйныя — падрыхтоўка да веснавой сяўбы тэхнікі, насення. І тое, і другое, па словах начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктара Садоўскага, — на пастаянным кантролі. Ачыстка насення яравой збажыны практычна завершана. Усе гаспадаркі паставілі пробы ў інспекцыю па насенневодстве, каранціну і ахове раслін для праверкі насення на кандыцыйнасць у адпаведнасці з нормамі дзяржстандарту.

Што да тэхнікі, то ўся яна: пасяўная, кормаўборачная і зернеўборачная, як паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, пастаўлена на захаванне. Тая, дзе выяўлены паломкі, актыўна рамантуецца. У гаспадарках распрацаваны графікі рамонту, складзены дэфектовачныя акты, створаны рамонтныя звенні, распрацавана акордна-прэміяльная сістэма аплаты працы работнікаў. Лю­дзей для правядзення рамонтных работ дастаткова. «Да 1 сакавіка, як тое і патрабуецца, машынна-трактарны парк, які мае быць задзейнічаны ў веснавых палявых работах, будзе падрыхтаваны», — адзначыў Аляксандр Каўранін.

Тэхнікі ў раёне, па яго словах, дастаткова для своечасовага правядзення палявых работ. Добрым падспоркам з’яўляецца новая. У мінулым годзе ёй папоўніліся машынна-трактарныя паркі такіх сельгасарганізацый, як філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Неўскі-Агра». Да таго ж, на базе Бабруйскага мясакамбіната створаны механізаваны атрад (у вобласці — тры), у чыіх мэтах — аказваць дапамогу гаспадаркам, якія маюць у гэтым патрэбу. У складзе атрада — 2 кормаўборачныя камбайны, розных відаў трактары, а таксама штат людзей, якія іх абслугоўваюць.

На гэты час з лепшага боку ў плане правядзення рамонтных работ адзначаны СВК «Гігант», філіялы «Харчавік-Агра» ААТ «Чыр­воны харчавік» і «Варатынь» ААТ «БЗТДіА».

Спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама працуюць над раённым планам правядзення веснавой пасяўной кампаніі. У цесным супрацоўніцтве з сельгасарганізацыямі распрацоўваюць структуру пасеваў. У апошняй, як запэўнілі, — плануюцца прыкметныя змены, выкліканыя ў тым ліку і пераменамі клімату. У прыватнасці, павелічэнне плошчы пад кукурузу на зерне (прыкладна на 1 тысячу гектараў) і змяншэнне пад авёс і ячмень.

 

Гэтай парой працягваюцца назапашванне і вывазка на палі арганікі, набываюцца мінеральныя ўгнаенні для падкормкі азімых і веснавой сяўбы. Азотныя (КАС), парадкам 5 тысяч тон у фізічнай вазе (прыкладна трэць ад патрэбы), паступяць ва ўсе сельгасарганізацыі за кошт крэдытавання холдзінга «Аграмашсервіс», з адтэрміноўкай плацяжу да жніўня. У СВК «Гігант» і філіяле «Варатынь» набываюць азот таксама і самастойна: за ўласныя і крэдытныя сродкі.

На запытанне аб стане азімых культур на гэтую пару — неўласцівае надвор’е прымушае турбавацца — Віктар Садоўскі заўважыў, што пакуль падстаў для хвалявання няма.

— Нельга сказаць, што цяперашняе надвор’е — пагроза для азімых. Расліны, па нашых назіраннях, не пашкоджаны, яны — у стадыі загартоўкі, перабудовы на зімовы лад. Звычайна такі перыяд доўжыцца 10-15 дзён, а сёлета зацягнуўся. Калі цяперашняе надвор’е паступова пяройдзе ў традыцыйна зімовае: са снегам і маразамі, то нічога надзвычайнага не здарыцца, ураджай будзе, — адзначыў спецыяліст.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 417 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.