Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 16 Ноябрь 2019 15:11

Работнікі ААТ «Неўскі-Агра» адзначылі прафесійнае свята

17 лістапада прафесійнае свята адзначаюць работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. З гэтай нагоды ў сельгаспрадпрыемствах раёна праходзяць ўрачыстасці.

Так, механізатары і вадзіцелі, аператары машыннага даення і жывёлаводы, работнікі паляводчай брыгады, прадстаўнікі адміністрацыі ААТ «Неўскі-Агра» і ветэраны працы сабраліся сёння ў актавай зале Кавалёўскага сельскага Дома культуры на мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята — падвялі вынікі напрацаванага з пачатку года, уручылі ўзнагароды тым, чыя работа прызнана найбольш паспяховай, парадаваліся добрай песні.

 

Віншуючы калектыў са святам, выканаўчы дырэктар Аляксандр Атрохаў падзякаваў работнікам галіны за працу.

— Мы сёлета папрацавалі нядрэнна — значна прыбавілі па зерні збажыны, атрымалі добры ўраджай цукровых буракоў, кукурузнага зерня, болей, чым у мінулым годзе, надаілі малака. І ўсё гэта дзякуючы вашай працы і вашай руплівасці, — сказаў Аляксандр Атрохаў. — Але, каб рухацца наперад — а гэта нам проста неабходна, — планкі на наступны год ставім яшчэ болей высокія. І ўпэўнены — мы іх дасягнем.

Прочитано 481 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.