Павіншаваць жыхарак населенага пункта з надыходзячым святам, падзякаваць ім за нялёгкую працу па выхаванні дзяцей, пажадаць ад сыноў і дочак любові, цеплыні і ўвагі ды і проста падараваць асаўчанам цудоўны настрой у госці да іх завіталі добравядомыя на Бабруйшчыне калектывы і салісты — народны ансамбль танца «Беларусь» раённага Цэнтра культуры, салісты цэнтра Валянціна Грыгор’ева, Ваграм Карапецян, Вольга Забашняя, салістка Туголіцкага сельскага Дома культуры Наталля Дуднік, а таксама Вера Філіпчык, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Добры настрой» мясцовага сельскага клуба.
Усім ім, а таксама арганізатарам канцэрта асаўчане на чале са старастам населенага пункта Віктарам Саўко выказваюць шчырыя словы падзякі. Мерапрыемства стала для ўсіх прысутных сапраўдным святам, прынесла шмат пазітыўных эмоцый і, без сумнення, запомніцца надоўга.
Добра папрацаваўшы, прыемна і добра адпачыць, — кажуць вяскоўцы, і з задавальненнем чакаюць новай сустрэчы з артыстамі.