Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 09 Октябрь 2019 15:05

У «Агракамбінаце КХП» убіраюць кукурузу

Ад пасяўных плошчаў у 1920 гектараў, занятых сёлета ў гаспадарцы пад каралеву палёў, на раніцу панядзелка было ўбрана болей за тысячу, у тым ліку 110 га — на зерне.

Ва ўборцы задзейнічаны два зернеўборачныя камбайны «Палессе», з якіх адзін — новенькі, набыты непасрэдна да гэтага сезону, з большым, чым у камбайна-папярэдніка аб’ёмам бункера. Даручана новая тэхніка сумленнаму ў рабоце Сяргею Аляксандравічу Пархімчыку. Працаваць на ёй, па словах камбайнера, сапраўднае задавальненне — не падвяло б толькі надвор’е. Зрэшты, той факт, што сіноптыкі прагназуюць хоць і нязначную, але мінусавую тэмпературу, сельгасвытворцаў не пужае: кукурузнае зерне на невялікім марозчыку, па словах спецыялістаў, пазбавіцца залішняй вільгаці.

За штурвалам другога камбайна на полі ля Пабокавічаў — менавіта там у дзень нашага наведвання вялася ўборка кукурузы — працаваў Андрэй Пятровіч Кунец. Сабранае зерне гаспадарка пастаўляе на ААТ «Бабруйскі КХП» або на вытворчы ўчастак таварыства «Маслічны край» у Хімах. Праўда, калі адлегласць ад поля да месца перапрацоўкі зерня занадта працяглая, то, каб папярэдзіць прастойванне камбайна з-за чакання аўтамабіля-перавозчыка, ураджай звозяць на пляцоўку ўласнага зернетока. А ўжо на наступную раніцу перапраўляюць да месца прызначэння.

Варта адзначыць, што камбайн «Палессе GS12A1» — не адзіная тэхніка, якую «Агракамбінат КХП» прыдбаў сёлета ў лізінг. З чатырох МАЗаў, якія заняты на перавозцы зерня, тры таксама новыя. А яшчэ — «Амкадор-332», на якім працуе Анатоль Уладзіміравіч Кузняцоў. У гэтыя дні трактар задзейнічаны на ўнясенні арганічных угнаенняў, звозцы з палёў сена і саломы.

Акрамя ўборкі кукурузы на зерне і сілас, у гаспадарцы працягваюць сеяць азімую збажыну. На раніцу панядзелка жытам было занята 1260 га, трыцікале 190 га, мелася таксама 295 га палосных пасеваў — у цэлым азімымі было засеяна 70% ад запланаваных плошчаў. З улікам таго, што сяўба — справа надзвычай адказная, даручаюць яе найбольш вопытным і сумленным механізатарам. У «Агракамбінаце КХП» гэтую работу ажыццяўляе Дзмітрый Пятровіч Кунец на трактары МТЗ-3522 з АКПД-6Р. Усе палосныя пасевы на сумленні Ігара Мікалаевіча Шыла.

Адначасова з сяўбой вядзецца падрыхтоўка глебы. На ворыве праяўляе сваё майстэрства Віталь Мікалаевіч Баранаў, унясеннем калійных угнаенняў пад азімае жыта на ўбраным кукурузным полі займаўся ў дзень нашага наведвання Уладзімір Міхайлавіч Бародзіч.

— Спраў шмат, гэтак як і праблем, — адзначаюць у гаспадарцы. — Для забеспячэння вытворчага працэсу аднаго толькі паліва колькі патрабуецца. Але ж работы не стаяць на месцы — звозіцца з палёў апошні сёлетні ўраджай, закладваецца аснова будучага. А гэта значыць, што і праблемам знаходзяць вырашэнне.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 441 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.