Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Сентябрь 2019 09:26

У раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК — новы лідар

24 верасня ў Бабруйскім райвыканкаме прайшла VIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у ёй прынялі старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК па сацыяльна-эканамічных пытаннях Мікалай Лабушаў, старшыня Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза Віктар Гейдэль.

Дэлегаты канферэнцыі абмеркавалі работу раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за перыяд паўна­моцтваў з 24 верасня 2014 года па 24 верасня сёлетняга года (з дакладам выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў), справаздачу рэвізійнай камісіі, прынялі ўдзел у абранні лідара і складу райкама прафсаюза на новы тэрмін паўнамоцтваў.



Па выніках абмеркавання справаздач прафсаюзная канферэнцыя прыйшла да высновы, што райкам прафсаюза сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі пярвічак на працягу вышэйзгаданага перыяду праводзілі значную работу па абароне сацыяльна-­эканамічных правоў членаў прафсаюза: у пытаннях аплаты працы (выплаты заробку, прэміравання і матэрыяльнай дапамогі), занятасці, найму і звальнення, рэжыму працоўнага часу і аховы працы, павышэнні аўтарытэту прафсаюзных арганізацый. Удасканальвалі работу з прафсаюзным актывам, арганізоўвалі і праводзілі семінары па яго навучанні, ажыццяўлялі работу па арганізацыі аздараўлення членаў прафсаюза і іх дзяцей. Райкам сумесна з прафкамамі праяўлялі ініцыятыву і настойлівасць у стварэнні ўмоў працы і быта членаў прафсаюза, ва ўключэнні ў калектыўныя дагаворы норм, якія забяспечваюць абарону правоў і інтарэсаў работнікаў. Былі адзначаны і недахопы: недастатковы кантроль у некаторых арганізацыях ходу выканання калектыўных дагавораў, прымаемых рашэнняў. Райкаму прафсаюза неабходна болей увагі надаваць стварэнню ў калектывах маральна-псіхалагічнага клімату з пазіцыі сённяшняга дня і патрабаванняў, асабліва ў пытаннях сацыяльна-эканамічнай абароны.

У цэлым жа работа райкама прафсаюза работнікаў АПК прызнана здавальняючай, справаздачны даклад рэвізійнай камісіі зацверджаны. У выпрацаванай канферэнцыяй пастанове райкаму прафсаюза, прафкамам пярвічак указана лічыць прыярытэтнай работу па павышэнні дабрабыту працаўнікоў на падставе ўстойлівага ўмацавання эканомікі прадпрыемстваў. Райкаму працягнуць паслядоўную работу па ўмацаванні прафсаюза — навучаць прафактыў, аказ­ваць яму дапамогу ў рашэнні канкрэтных пытанняў, павысіць значэнне калектыўных дагавораў і пагадненняў у рэгуляванні працоўных і звязаных з імі адносін.  

Падчас канферэнцыі таксама абраны новы старшыня Бабруйскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК — ім стала Надзея Дудаль, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Неўскі-Агра”, а таксама прафактыў. Да гэтага раённую прафсаюзную арганізацыю ўзначальваў Сяргей Феднеў, які пакінуў пасаду ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.

Надзеі Міхайлаўне Дудаль 33 гады. Яна родам з в. Каменка нашага раёна. Скончыла ў 2006 годзе Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж, у 2013-м — Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці правазнаўства (кваліфікацыя — юрыст).

Працоўную дзейнасць пачала ў лютым 2008 года бухгалтарам УКСП “Саўгас Бабруйскі”. На працягу дзесяці год — з ліпеня 2008-га па верасень 2018-га працавала юрысконсультам філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (такую назву гаспадарка атрымала пасля рэарганізацыі 2015 г.). З 24 верасня 2018-га па 24 верасня 2019-га — намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Неўскі-Агра”.

Замужам. Мае дваіх дзяцей.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 692 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.