Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 19 Сентябрь 2019 09:47

У Осава прайшоў пашыраны сход

Пашыраны сход з удзелам грамадскасці Гарбацэвіцкага сельсавета, на якім прысутнічаў старшыня райвыканкама Павел Найдзён, прайшоў у мясцовым сельскім клубе ў мінулую пятніцу. І хоць шматлюдным мерапрыемства не назавеш, пытанні падчас яго былі падняты вострыя.

Апошнія датычыліся нездавальняючага стану пад’язных шляхоў да населенага пункта, асфальтавага пакрыцця ў самой вёсцы. Пры адказе на пытанні прадстаўнікамі ўлады было адзначана, што намаганнямі раёна рамонт пад’язных дарог на бліжэйшую перспектыву не запланаваны. Змяніць сітуацыю магла б дзяржаўная праграма па асфальтаванні пад’ездаў да колішніх цэнтральных сядзіб (у тым ліку Осава), але яна пакуль не прынята.

Хваляванне выказалі вяскоўцы і адносна адсутнасці асвятлення вуліц у цёмны час сутак. Як патлумачыла старшыня Гарбацэвіцкага сельсавета Галіна Прыгара, святло ў Осава і іншых вёсках, у адпаведнасці з рашэннем сельвыканкама, з’явіцца да 1 кастрычніка.

 

Яшчэ адна хвалюючая местачкоўцаў праблема — жыллёвая. Па словах старасты в. Осава Віктара Саўко, побач з населеным пунктам размяшчаецца жывёлаводчы комплекс, таму маецца патрэба ў дадатковым жыллі. Дэфіцыт апошняга, як ён адзначыў, можна б было вырашыць за кошт рамонту пустуючых шматкватэрных дамоў. Кіраўніцтва раёна ідэю падтрымала — пытанне рамонту аднаго з іх адпаведным службам даручана вывучыць. УКП «Жылкамгас» рэкамендавана вырашыць праблему зацякання накрыцця дома па завулку 1-му Цэнтральнаму (жыллё значыцца на балансе прадпрыемства).

Падчас сходу былі абмеркаваны таксама і іншыя хвалюючыя вяскоўцаў пытанні. Асобныя з іх зацікаўленымі службамі ўзяты на кантроль.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 505 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.