Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 18 Сентябрь 2019 14:31

У «Гіганце» капаюць бульбу

Разам з надзвычай адказнай кампаніяй па сяўбе азімых у СВК «Гігант» прыступілі да ўборкі бульбы. Пад культуру тут занята 400 гектараў.

— Пра ўраджайнасць пакуль гаварыць рана, — адзначыў галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны падчас нашага наведвання сельгаспрадпрыемства. — Для бульбы гэта быў не зусім лёгкі год: адразу засушлівае надвор’е, пасля пайшлі дажджы. Аднак відавочна, што будзе лепшая за мінулагоднюю.

 

Работа на бульбяным полі вялася размерана. Тры адзінкі тэхнікі — МТЗ 1221 у агрэгатах з нямецкімі бульбаўборачнымі камбайнамі Grimme перамяшчаліся па адведзеных ім бароздах нетаропка і важна. У складзе экіпажаў — загартаваныя ў гэтай справе механізатары Сяргей Яўгенавіч Камлёў з памочні­кам Канстанцінам Уладзіміравічам Двараковым, Віктар Віктаравіч Балыка з Уладзімірам Паўлавічам Шэпялевічам, Іван Іванавіч Багданаў з памочнікам Максімам Уладзіміравічам Гракам. Да кожнага камбайна ў гаспадарцы прыстаўлена па адной-дзве адзінкі тэхнікі, якая перавозіць клубні на тэрыторыю бульбасховішча.

 

Аляксей Сысой

 

Віктар Балыка і Ўладзімір Шэпялевіч

 

Дзмітрый Шэпялевіч

 

Іван Багданаў і Максім Грак

 

Ірына Капусціна і Аляксандра Трэпак

 

Канстанцін Дваракоў

 

Сяргей Педан

 

Сяргей Камлёў

Нягледзячы на лагоднае, здавалася б, надвор’е, сёлетняе капанне лёгкім не назавеш. З-за доўгай адсутнасці дажджоў ад узрушанай камбайнам глебы падымаюцца вялізныя клубы пылу. І гэта пры тым, што працоўны дзень экіпажаў доўжыцца ад 7 раніцы да паловы на 20-ю.

— Тое, што вырасла, неабходна своечасова ўбраць, перабраць і пакласці на захаванне, — гаворыць галоўны аграном. — Для гэтага ў нас маецца ўсё неабходнае: працуюць тэхніка і людзі як на полі, так і ў бульбасховішчы. Апошняе разлічана на 20 тысяч тон клубняў, яшчэ адно — на 600 тон. Створаны ўсе ўмовы для таго, каб ураджай мог надзейна захоўвацца на працягу года і да часу рэалізацыі.

Зрэшты, пакупнікамі «гігантаўскай» бульбы з’яўляюцца не толькі суайчыннікі, але і спажыўцы замежжа — Сербіі, Украіны, Малдовы, Расіі. У залежнасці ад попыту рынку вызначаюцца ў гаспадарцы і з гатункамі. Сёлета пераважае (75%) галандскі сталовы гатунак «Рэд Скарлет», астатнія 25 працэнтаў — беларускія «Брыз» і «Маніфест».

Работа на сартаванні бульбы ішла гэтак жа зладжана. Як патлумачыў загадчык бульбасховішча Дзмітрый Аляксандравіч Шэпялевіч, клубні на лініі адсартоўваюцца адразу на тры фракцыі: буйную, насенную і дробную. Насенная змяшчаецца ў кантэйнеры, у якіх затым і перапраўляецца ў секцыі бульба­сховішча. Буйная — у секцыі засыпа­ецца. Дробныя клубні змяшчаюцца ў кантэйнеры, пасля чаго ізноўку адсартоўваюцца — для продажу або на корм жывёле. Сучаснае бульбасховішча дазваляе, пры неабходнасці, бульбу ў секцыях прасушыць, што дазваляе ёй не згубіць якасных паказчыкаў.

Прочитано 558 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.