Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Сентябрь 2019 16:02

Пасяджэнне Бабруйскага раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый прайшло ў панядзелак у райвыканкаме

На павестцы дня мерапрыемства значылася тры пытанні. У ліку асноўных — аб удзеле членаў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аб сумеснай рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» па патрыятычным выхаванні дзяцей, падлеткаў і моладзі.

На павестцы дня мерапрыемства значылася тры пытанні. У ліку асноўных — аб удзеле членаў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аб сумеснай рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» па патрыятычным выхаванні дзяцей, падлеткаў і моладзі.

Робячы даклад па першым пытанні, начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова заакцэнтавала ўвагу на асноўных момантах выбарчай кампаніі. Нагадала прысутным аб праве грамадскіх аб’яднанняў накіроўваць назіральнікаў на пасяджэнні акруговай і ўчастковых выбарчых камісій, вылучаць сваіх прадстаўнікоў членамі ўчастковых камісій, аб праве палітычных партый — вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Усе грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі, як было адзначана, маюць права падтрымліваць сваіх кандыдатаў падчас правядзення агітацыйнай работы.

— Хочацца спадзявацца, што нашыя грамадскія аб’яднанні і палітычная партыя праявяць сваю грамадзянскую пазіцыю — будуць актыўнымі на працягу ўсіх этапаў выбарчай кампаніі,— заўважыла старшыня каардынацыйнага Савета Таццяна Варанко.

 

Што датычыцца работы па выхаванні патрыятызму ў дзяцей і моладзі, то, як адзначылі лідары раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «БРПА» Дзіяна Каштанава і Алеся Малюкова, работа ў дадзеным накірунку праводзіцца немалая. Гэта і шматлікія пазнаваўчыя і выхаваўчыя мерапрыемствы патрыятычнай тэматыкі: віктарыны, конкурсы, спаборніцтвы, экскурсіі, і акцыі (сёлета — у рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), і работа на працягу года па добраўпарадкаванні месцаў баявой і воінскай славы на тэрыторыі раёна. Агучыўшы задачы на перспектыву, моладзевыя лідары адзначылі, што іх арганізацыі адкрытыя да новых форм узаемадзеяння і ўдасканалення работы па прывіцці дзецям гордасці за краіну, у якой жывуць, любові да малой радзімы, жадання застацца на Бабруйшчыне і праслаўляць свой раён плённай працай і добрымі справамі.

Прочитано 457 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.