Адначасова ў гаспадарцы вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы. Гэтым відам работ займаецца Сяргей Дзмітрыевіч Шынкарэнка на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АППД-6. Ворыўныя работы вядуць Іван Васільевіч Канавалаў на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з плугам 4-40 і Анатоль Анатольевіч Кукабака на МТЗ-3022 у агрэгаце з плугам 8-40. Зрэшты, Мікалай і Іван Канавалавы — сын і бацька. Гаворачы пра тое, што сяўба азімых даручана ягонаму нашчадку, у голасе Івана Васільевіча (і гэта зразумела) адчуваецца павага і гонар за яго.
Іван Канавалаў
Анатоль Кукабака
Сярод асноўных клопатаў аграрыяў ААТ «Міхалёўская Ніва» на гэтую пару і ўборка цукровых буракоў. Дадзеная справа даручана механізатарам Уладзіміру Міхайлавічу Юшкевічу і Вадзіму Аляксандравічу Крычко. Ажыццяўляецца ўборка салодкіх караняплодаў «Холмерам». Па апошніх дадзеных, накапана 2760 т пры сярэдняй ураджайнасці 349 ц/га. Сабраны ўраджай часткова вывозіцца на прыёмны пункт г. Асіповічы.