Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 01 Июль 2019 09:15

Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу

28 чэрвеня ў пас. Глуша адбылася сустрэча дэлегацыі Вятлужскага муніцыпальнага раёна Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якая наведала Бабруйскі раён у рамках выканання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, а таксама з нагоды святкавання Дня вызвалення Бабруйшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Людміла Крычко азнаёміла гасцей з нашым раёнам, старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка — з сельскім Саветам і аб’ектамі вытворчай і сацыяльнай сферы пасёлка. Члены дэлегацыі пабывалі ў Глушанскай дзіцячай школе мастацтваў, ПП «Славянка», прыёмнай сям’і Рак, Глушанскім ВПК «Дз/сад-СШ», гандлёвыя аб’екты населенага пункта, мясцовы Дом культуры, бібліятэку, аграсядзібу «Спадчына», а таксама ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны.

 

Заўтра гэта дэлегацыя разам з дэлегацыямі з двух іншых раёнаў-пабратцімаў з Расіі, якія прыбудуць на Бабруйшчыну, — Варатынскага і Валагодскага — прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах ля Кургана Славы ў Сычкава.

Прочитано 561 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.