Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 24 Июнь 2019 10:58

Арганізацыі і работнікі Бабруйшчыны ў ліку лепшых

Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2018 год.

Прыемна адзначыць, што ў ліку перадавікоў — суб’екты гаспадарання і працаўнікі Бабруйскага раёна.

У намінацыі «Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці» сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) 1-е месца прысуджана СВК «Гігант».

У намінацыі «Вытворчасць яек» пераможца — ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка».

У намінацыі «Лепшыя работнікі, занятыя ў сельгасвытворчасці» сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку травянога корму ад кормаўборачных камбайнаў, дыплома Магілёўскага аблвыканкама і грашовага ўзнагароджання ўдастоены Васіль Рыгоравіч Сахноўскі, вадзіцель ААТ «Міхалёўская Ніва». У гэтай жа намінацыі сярод аператараў птушкафабрык і механізаваных ферм па абслугоўванні курэй-нясушак, якія дасягнулі найвышэйшай яйканоскасці, адпаведных узнагарод і грашовых прэмій удастоены Генадзь Міхайлавіч Балыка і Ніна Арсеньеўна Малашчанка з ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка».

Прочитано 528 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.