Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 21 Июнь 2019 10:03

У Бабруйскім раёне працягваюць уручаць юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Устаноўлены юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адпаведны указ № 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка сёлетняга года.

Учора юбілейныя медалі былі ўручаны жыхарам Сычкаўскага і Хімоўскага сельсаветаў — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, засценкаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны. З гэтай нагоды ў Сычкаўскім сельскім клубе была наладжана ўрачыстасць і канцэрт. Медалі разам з віншавальнымі паштоўкамі ад Прэзідэнта Беларусі і старшыні Магілёўскага аблвыканкама з Днем Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уручылі начальнік аддзела прызыву на ваенную службу Ваеннага камісарыяту г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, маёр Станіслаў Сіманаў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін і адказны сакратар Бабруйскага раённага Савета ветэранаў Валерый Казлоў. Яшчэ частцы ветэранаў медалі былі ўручаны па месцы жыхарства.

 

Усяго ад пачатку кампаніі па ўручэнні юбілейных медалёў на тэрыторыі раёна ўзнагароды атрымалі 24 чалавекі, кампанія працягваецца.

Прочитано 134 раз

Выборы-2019

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района Ваша причина побывать в Бобруйском районе 75 лет освобождения Беларуси Берегите жизнь!  У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: МГКУП «ЦГИС», г. Могилев.