Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Июнь 2019 11:32

Галоўнае — здароўе і жыццё чалавека

Бяспека працы і прафілактыка вытворчага траўматызму, пытанні пажарнай, электрабяспекі, а таксама заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна падчас выканання работ па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і захаванні грубага корму — усе гэтыя пытанні разглядаліся падчас семінара-вучобы, які прайшоў у райвыканкаме на мінулым тыдні.

Мерапрыемства арганізавалі ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама сумесна з Бабруйскім між­раённым аддзелам абласнога ўпраўлення Дэпартамента інспекцыі працы, Між­раённым аддзяленнем дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду, занальным цэнт­рам гігіены і эпідэміялогіі. «Жыццё — самае галоўнае, што ёсць у кожнага чалавека, — заўважыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. — Таму вельмі важна, каб, заступіўшы на працоўнае месца здаровым, чалавек у такім жа стане пакінуў яго пасля рабочай змены».

Між тым колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, як было адзначана, у краіне год ад году не змяншаецца. Што патрабуе не столькі ўдасканалення метадаў работы ў дадзеным накірунку, як больш сумленнага, сістэмнага падыходу да сваіх абавязкаў адказных за ахову працы спецыялістаў і кіраўнікоў сельгасарганізацый.

 

У гэтай сувязі намеснік начальніка міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Балакер яшчэ раз нагадала патрабаванні аховы працы падчас корманарыхтоўкі, заакцэнтавала ўвагу на найбольш частых парушэннях, выяўленых падчас работы мабільных груп.

Мікалай Сцяпанаў, інспектар гаррайаддзела па НС, дэтальна разгле­дзеў пытанні пажарнай бяспекі падчас корманарыхтоўкі і захаванні грубага корму, у час эксплуатацыі малочна-таварных комплексаў і ферм.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Сяргей Бусел давёў да ўдзельнікаў семінара нормы і правілы па ахове працы на вытворчасці і пасляўборачнай апрацоўцы прадукцыі раслінаводства. Загадчыца аддзялення гігіены працы БЗЦГіЭ Юліяна Гаравікова — пра адпаведныя санітарныя нормы і правілы.

Такім чынам, вучобу кіраўнікі і спецыялісты прайшлі, цяпер галоўнае — атрыманымі ведамі кіравацца. Ну а ацэнку за іх засваенне паставіць, як вядома, само жыццё. Хочацца спадзявацца — станоўчую.

Прочитано 595 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.