Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Июнь 2019 13:46

Дбаюць пра жывёлу ў «Саўгасе Кісялевічы»

У панядзелак экіпаж па нарыхтоўцы сенажу мы засталі за работай на пад’ездзе да вёскі Баяры, дзе вялася касьба траў, іх валкаванне і здрабненне ў зялёную масу. Перавозка апошняй да траншэі ажыццяўлялася як МАЗамі, так і трактарамі з прычэпамі, што бесперабойна пад’язджалі на сенажаць.

Нарыхтоўваюць корм у гаспадарцы адданыя сельскагаспадарчай галіне людзі. Працоўны стаж многіх з іх вызначаецца не адным дзясяткам год. Выпрацаваныя часам узаемавыручка і калектывізм не даюць механізатарам застацца сам-насам пры той ці іншай замінцы ў рабоце тэхнікі: на дапамогу прыходзяць калі не справай, то парадай. Тым болей што задача перад калектывам стаіць агульная і тычыцца асабіста кожнага — забяспечыць жывёлу кормам, а сябе — заробкам.

Для патрэбы жывёлагадоўлі ў сёлетні корманарыхтоўчы сезон ААТ «Саўгас Кісялевічы» неабходна занатаваць 600 тон сена, па 6500 тон сіласу і сенажу. Апошні цяпер у прыярытэце. Па стану на ўчарашнюю раніцу яго мелася паўтары тысячы тон, з якіх 150 (пры плане 300) — у стрэйч-плёнцы. Сена пакуль спрэсавалі толькі 10 тон, але асноўную яго частку разлічваюць занатаваць з другога ўкосу.

За нарыхтоўкай сянажнай масы ў панядзелак засталі:

 

Аляксандра Рыгоравіча Зорына

 

Васіля Аляксандравіча Дубіну

 

Уладзіміра Уладзіміравіча Лысянкова

 

Уладзіміра Іванавіча Бебчыка

 

Алега Мікалаевіча Дзікага

 

Фёдара Аліханавіча Кантаева

Усяго ж у раёне па стану на раніцу ўчарашняга дня, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, было нарыхтавана каля 1500 тон сена, прыкладна трэць ад патрэбы сенажу, у тым ліку 3000 тон (пры плане 7800) у палімерную плёнку, адна тона сіласу — 5 ц к. адз. у разліку на адну галаву жывёлы пры плане 32 ц к. адз.

Прочитано 569 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.