Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 07 Июнь 2019 08:34

У гарачую пару — гарачыя справы

Бабруйскае ААТ «Аграмашсервіс» уключылася ў нарыхтоўку травянога корму. Работы тут вядуцца не першы дзень, таму на раніцу панядзелка (менавіта тады мы наведалі гаспадарку) ужо меўся і вынік — падрыхтаваная да закрыцця сянажная траншэя на малочна-таварнай ферме Хімы, а таксама распачатая да закладкі там жа другая.

— Трамбоўка зялёнай масы не спыняецца і ноччу, — адзначыла аграном Таццяна Падшывалава. — стараемся дзейнічаць па плану, не парушаць тэхналогій.

Аляксандра Кісялёва на трактары «МТЗ-3022» у начную змену змяняе Віталь Падшывалаў на «МТЗ-3522». Падбуртоўвае травяную масу Валерый Падшывалаў на «Амкадоры-342». Пасля таго як на Хімах неабходныя аб’ёмы корму будуць занатаваны, уся гэтая тэхніка перамесціцца на МТФ Слабада, дзе свайго часу чакаюць падрыхтаваныя сянажныя траншэі.

Там жа, на МТФ Хімы, прыкмецілі і рулоны сена.

— Яно таксама ўжо сёлетняе, — пацвердзіла субяседніца, — звозяць з урочышча Стоўпіцкае.

Нарыхтоўку сянажнай масы ажыццяўляў Іван Макееў на новенькім (працуе другі сезон) корманарыхтоўчым комплексе «Палессе» (КВК-800), за перавозкай травы засталі Івана Еўстратчыка на МАЗе. Іх тэхніка якраз мяняла месца дыслакацыі — перамяшчалася з сенажаці ля вёскі Цярэшкава на поле паблізу населенага пункта Вялічкава. Настрой, па словах нарыхтоўшчыкаў корму, у іх выдатны — абы б тэхніка не падвяла.

Усяго ў гэтае лета аграрыям Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс» неабходна пакласці 6 тысяч тон сенажу і 650 тон сена, ды пры тым — якасных.

— Людзі разумеюць важнасць пастаўленай задачы, — заўважыў галоўны аграном Андрэй Чорны, — таму нараканняў на іх работу няма.

 

Аляксандр Кісялёў

 

Валерый Падшывалаў

«Корманарыхтоўка — асноўная задача на гэтую пару, — падкрэсліла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Жана Жукоўская. — па тэрмінах правядзення кампанія апераджае папярэдні год».

На гэты час, як яна адзначыла, у цэлым па раёне скошана болей за 30 працэнтаў ад запланаваных плошчаў, болей за палову ад скошанага — звезена з сенажацяў. Нарыхтавана 15 тысяч тон сенажу пры плане 97 тысяч тон і каля 400 тон сена пры плане 8700. Сена, па словах Жаны Жукоўскай, няшмат, таму што з траў першага ўкосу ў гаспадарках імкнуцца закласці як мага болей сенажу. Маецца ўжо таксама і адна тысяча тон сіласу (філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў»).

Шэраг сельгасарганізацый: СВК «Гігант», ААТ «Стасеўка», «Аграмашсервіс», «Саўгас Кісялевічы» і «Неўскі-Агра», рыхтуюць корм у тым ліку ў полімерную абалонку, што значна павялічвае (пры ўмове тэхналагічнасці працэсу) яго якасныя характарыстыкі.

Гаворачы пра ўраджайнасць сенакосаў і пашы, Жана Жукоўская адзначае, што ў гаспадарках, дзе клапоцяцца пра іх паляпшэнне — своечасова перазалужваюць і падсейваюць, трава ў гэтым годзе нядрэнная (СВК «Гігант», філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», апошнім часам — «Агракамбінат КХП»). Той жа ААТ «Аграмашсервіс», па яе словах, сёлета набыў у «Гіганце» насенне мнагалетнікаў, заклаў уласныя насенныя ўчасткі з тым, каб у наступным годзе правесці перазалужванне.

Працягваюцца ў раёне і работы па доглядзе пасеваў: хімпраполка, фунгіцыдная апрацоўка азімага рапсу, яравой збажыны, кукурузы.

 

Іван Макееў

 

Іван Еўстратчык

Вядома, што зладжанасць любой сельскагаспадарчай кампаніі нашмат залежыць ад наяўнасці неабходнай тэхнікі. У нашым раёне, як паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, тэхнікі, каб своечасова — да 15 чэрвеня, завяршыць касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку з іх сенажу і сена, дастаткова. Гэта і 30 кормаўборачных камбайнаў, 41 трактарная касілка, 26 грабель, 31 прэс-­падборшчык для сена і саломы, 5 камбінаваных прэс-падборшчыкаў, з якіх два набылі непасрэдна да сёлетняй корманарыхтоўкі (ААТ «Неўскі-Агра» і філіял «Харчавік-Агра»). Такія ж прэсы, здольныя адразу падбіраць, здрабняць траву, абмотваць у сетку і заварочваць у стрэч-плёнку, маюцца ў СВК «Гігант», ААТ «Аграмашсервіс» і філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». У гаспадарках, дзе іх няма (ААТ «Стасеўка», «Саўгас Кісялевічы»), ёсць абмотчыкі рулонаў. На невялікія аб’ёмы, як было адзначана, і гэтай тэхнікі дастаткова, каб своечасова справіцца з задачай — нарыхтаваць корм па прагрэсіўных тэхналогіях.

Прочитано 643 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.