Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 23 Май 2019 12:55

У «Гіганце» завяршылі сеяць сою

СВК «Гігант» — адзіная ў раёне гаспадарка, дзе займаюцца гэтай надзвычай каштоўнай бабовай і алейнай культурай. Вырошчваючы сою чацвёрты год запар, у «Гіганце» з уласнага вопыту зразумелі — расліна прад’яўляе надзвычай высокія патрабаванні да агратэхнікі, празмерна патрабавальная да тэрмінаў апрацоўкі, патрабуе да сябе пастаянных уважлівых адносін. Але ж і ўраджаі пасля гэтага дае адпаведныя. Да прыкладу, у мінулым годзе ўраджайнасць соі ў СВК, у вазе да дапрацоўкі, склала без малога 20 ц/га (намалацілі звыш 456 тон), у 2016 годзе — болей за 24 ц/га (169 тон). І гэта пры тым, што соя — каштоўны кармавы інгрэдыент у сферы жывёлагадоўлі: якасная крыніца бялку ў камбікармах. На думку вучоных, гэтая культура лепей іншых здольна забяспечыць паўнавартасныя рацыёны кармлення жывёлы, а значыць — атрымаць прыбыткі ад малака і мяса.

Сёлетні план сяўбы ў 300 гектараў у СВК “Гігант” асвоілі за тыдзень, зрабіўшы нязначны перапынак на дождж. Перад працягам пасяўных работ, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, глебу паўторна рыхтавалі — праходзіліся шыроказахопнай бараной, каб падабраць пустазелле і яшчэ раз выраўняць паверхню.

— На асобных палях бараной прайшліся нават тройчы, — канстатуе Уладзімір Аляксандравіч. — Стручкі ў соі размяшчаюцца нізка, і калі поле не будзе роўным, пры яго ўборцы магчымы значныя страты.

Карэспандэнты “раёнкі” паназіралі за сяўбой соі ў пятніцу. У той дзень яе сеялі двумя агрэгатамі. Ля вёскі Азёры гэтую работу выконваў механізатар Алег Уладзіміравіч Вяроўкін на трактары МТЗ-3522 у агрэгаце з сеялкай АКПМ-6 (на фота). Вячаслаў Іванавіч Зуб сеяў культуру на Джон Дзіры.

 

На полі ля Азёраў сою сеяў Алег Уладзіміравіч Вяроўкін

 

Дзмітрый Ігаравіч Тарасевіч упэўнена манеўраваў пагрузчыкам Manitou 735

Улічваючы тое, што соя патрабуе пільнага догляду, у гаспадарцы, па словах галоўнага агранома, ужо набылі і неабходны гербіцыд для яе апрацоўкі, каб своечасова ўнесці на пасевы.

>

 

Мяхі з насеннем падвозіў на МАЗе Сяргей Канстанцінавіч Педан

>

 

Сяргей Іванавіч Дайнека займаўся міжраднай апрацоўкай бульбы (яе ў гаспадарцы таксама пасадзілі)

З сабранага ўраджаю 60-65 тон пакідаюць у “Гіганце” на насенне, астатнія выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для ўласнага камбікормавага завода. Сучасны завод гаспадаркі аснашчаны спецыяльным абсталяваннем, праходзячы праз якое соя губляе шкодныя рэчывы, і на выхадзе атрымліваецца прадукт — выдатны складнік камбікармоў для рознага віду жывёлы, рознай узроставай групы.

— Пасеялі сою ў аптымальны час па вільготнасці і тэмпературы глебы,— разважае Уладзімір Залужны, — праз дзён 7-10 чакаем усходы, а цяпер асноўнае — догляд пасеваў і падрыхтоўка да нарыхтоўкі травянога корму.

Прочитано 646 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.