Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 02 Май 2019 14:35

У ААТ «Неўскі-Агра» кукурузу сеюць новай сеялкай

Актыўна вядзецца сяўба кукурузы ў ААТ «Неўскі-Агра». Тым болей што для гэтых мэт да сёлетняй пасяўной ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» на шэфскіх умовах набыў для гаспадаркі новую тэхніку: сучасную сеялку «Kinze 3600», асноўная функцыя якой — пункцірнае высейванне насення такіх культур, як сланечнік, соя і кукуруза (кукурузу сее адразу 12 радкоў), і культыватар «Lemken Karat» — ідэальны варыянт для павярхоўнай і глыбокай сцерневай апрацоўкі глебы.

 

А вось і героі сяўбы — тыя, хто тэхніку прыводзіць у дзеянне, хто сваёй нястомнай працай памнажае дабрабыт калектыву.

 

Аляксандр Барысавіч Нічыпаловіч, механізатар Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, на сваім трактары “МТЗ 3522” у агрэгаце з сеялкай “Kinze 3600” (сеялка гаспадароў поля) дапамогае калегам у напружаную пару сяўбы.

 

Іван Аляксеевіч Дзешкавец на трактары “Claas” у агрэгаце з новенькім культыватарам рыхтуе глебу да сяўбы.

 

Анатоль Уладзіміравіч Пялешка, хоць і на заслужаным адпачынку (стаж у гаспадарцы звыш 25 гадоў), у час пасяўной — “на перадавой”. Колішні шматразовы перадавік цяпер заняты на падвозцы насення кукурузы да сеялкі. Ажыццяўляе ён гэта на трактары “МТЗ 320”. Зрэшты, на працягу некаторага часу тэхніка не працавала. Сёлета адрамантавалі і прымяняюць не толькі для падвозкі насення, але і для работ у садзе.

 

Палявод Віктар Станіслававіч Дзешкавец займаецца засыпкай кукурузнага насення ў сеялку. Заняткам сваім задаволены, як і ў цэлым работай у гаспадарцы.

Прочитано 530 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.