Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Апрель 2019 08:14

Час ісці ў войска: прайшло чарговае пасяджэнне прызыўной камісіі

Каля 10 юнакоў населеных пунктаў раёна прайшлі праз прызыўную камісію Бабруйскага раёна — мерапрыемства адбылося на базе ваенкамата ў сераду — каб у гэтую весну папоўніць рады абаронцаў Айчыны.

— Усе хлопцы да службы фізічна і маральна падрыхтаваны, у поўнай ступені ўсведамляюць ускладзены на іх абавязак, — адзначыў ваенны камісар г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў палкоўнік Аляксей Беразоўскі.

На апошняе, па яго словах, указвае і той факт, што прыкладна палова маладых людзей ідзе служыць у войскі Сіл спецыяльных аперацый.

Увогуле, геаграфія сёлетняга веснавога прызыву для раённых хлопцаў нешырокая. Яны будуць асвойваць ваенныя прафесіі ў часцях Мінска, Віцебска, Барысава і Бабруйска.

На запытанне, ці ўлічваліся пры выбары вайсковага злучэння пажаданні саміх прызыўнікоў, камісар заўважыў, што ў кожным з выпадкаў прапановы ваенкамата супалі з пажаданнямі юнакоў. Практыка паказвае, як ён адзначыў, што вельмі многія з іх хацелі б паспытаць «мужчынскай рамантыкі», таму з задавальненнем адгукваюцца на прапанову служыць у паветрана-дэсантных войсках.

Усяго ж у маі сёлетняга года Бабруйскаму ваеннаму камісарыяту належыць накіраваць на тэрміновую службу болей за 350 грамадзян. Прызыўнікі будуць несці яе ў вайсковых злучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, як ужо гаварылася — Сіл спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы і Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Як і раней, грамадзянам прадастаўляюцца адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве. Падстава для гэтага — артыкул 32 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Прычыны — стан здароўя, працяг адукацыі, сямейнае становішча, атрыманне ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, ажыццяўленне дэпутацкіх паўнамоцтваў, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праходжанне інтэрнатуры.

Тэрмін службы для вайскоўцаў, якія не маюць вышэйшай адукацыі і праходзяць тэрміновую ваенную службу, — 18 месяцаў, з вышэйшай адукацыяй — 12. Для вайскоўцаў, якія прайшлі навучанне на ваенных кафедрах ці факультэтах грамадзянскіх устаноў, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў — 6 месяцаў.

Да пачатку пасяджэння прызыўной камісіі мы паразмаўлялі з некаторымі хлопцамі з раёна і пацікавіліся іх настроем на будучую службу.

Уладзіслаў Данілаў родам з аг. Хімы. Пасля заканчэння мясцовай школы працягнуў вучобу ў вышэйшай навучальнай установе, аднак да дыплома, як кажа, справа не дайшла. Маючы цікавасць да радыётэхнікі, служыць хацеў бы ў адпаведных войсках. Нічога страшнага ў службе, па словах хлопца, ён не бачыць, хоць паўтара гады, як лічыць, і мнагавата.

Васіль Лебядзеў з Бірчы. Скончыў дзевяць класаў Бортнікаўскага ВПК «Яслі-дз/сад-СШ» і Бабруйскі аўтатранспартны каледж. Дыплом атрымаў, а вось на першае працоўнае месца заступіць ужо пасля войска. Дзе будзе несці службу, таксама ўжо ведае — у Віцебску, у паветрана-дэсантных войсках. Менавіта там патрабуюцца вадзіцелі, а хлопец ужо мае адпаведнае пасведчанне, і вадзіцельская практыка для яго не будзе лішняй. Бацькі, як прызнаўся, перажываюць за растанне ў паўтары гады. І, хоць Віцебск няблізка, на Ваенную прысягу абавязкова прыедуць яго наведаць і павіншаваць.

Уладзіслаў Вансовіч вырас у Гарохаўцы. Пасля заканчэння Глушанскага ВПК «Дз/сад-СШ» набыў спецыяльнасць электраманцёра ў Гомельскім ліцэі. Неабходнасць ісці ў войска ўспрыняў, як кажа, абсалютна нармальна. Службу будзе несці ў вайсковай часці Мінска. Род войскаў прапанаваў ваенкамат, і гэта цалкам супала з яго жаданнем. Вучыцца абараняць Радзіму, па словах Уладзіслава, вядома ж, трэба. Тым болей, што гэта пашырае спіс вакансій, дзе можна будзе прымяніць сябе пасля службы. Хлопец упэўнены, што ў новы калектыў увальецца з лёгкасцю, і служба на яго жыццёвай дарозе стане добрым урокам загартоўкі і мужнасці.

Прочитано 616 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.