Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 15 Апрель 2019 10:27

Земляробам «Харчавіка-Агра» падзякавалі за працу

Добрае слова не бывае лішнім. Асабліва калі яно ўзважанае і за нялёгкую сельскагаспадарчую працу. Дадае настрою, выклікае жаданне дасягнуць найлепшага выніку, прынесці яшчэ большую карысць гаспадарцы і сабе.

Менавіта падзяка за працу — і не толькі словам, але і песняй — стала повадам для сходу, які прайшоў у працоўным калектыве філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» на гэтым тыдні з удзелам саветніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыса Клешчукевіча і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Галіны Чарновай.

 

— Мы завяршылі сяўбу ранняй ярыны, — адзначыў, звяртаючыся да калектыву дырэктар філіяла Міхаіл Стрыжэўскі. — Зрабілі гэта своечасова, бо падрыхтаваліся яшчэ з восені — практычна цалкам паднялі зябліва, унеслі мінеральныя ўгнаенні, чым значна знізілі цяжар на вясну. І кожны з вас зрабіў немалы ўнёсак у гэтую справу, што, вядома ж, будзе ацэнена па заслугах.

Тое, што ў гаспадарцы дояць сёння 19,6 літра малака на карову, заслуга, па словах дырэктара, і работнікаў палёў, якія забяспечылі трывалую кармавую базу. Таму павелічэнне аб’ёмаў продажу малака, як ён адзначыў, напрамую ўплывае на заробак усяго калектыву.

Акцэнтуючы ўвагу на працягу пасяўной — сяўбе кукурузы, якой у гаспадарцы бяруцца засеяць паўтысячы гектар, кіраўнік «Харчавіка-Агра» заклікаў земляробаў падыйсці да гэтага з тым жа сумленнем і адказнасцю, каб вынік сельскагаспадарчага года прынёс калектыву плён і шчодрую матэрыяльную прыбаўку сем’ям.

Словы падзякі за працу і цёплыя пажаданні на далейшую сяўбу яравых культур работнікам філіяла «Харчавік-Агра» выказалі таксама Галіна Чарнова і Барыс Клешчукевіч.

 

Не засталіся ў баку і работнікі культуры. Народны фальклорны ансамбль «Дубрава» Цялушскага СДК падзякаваў хлебаробам за працу і натхніў іх на працяг пасяўной цудоўным выкананнем беларускіх песень.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 505 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.