Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 25 Март 2019 08:43

У Бабруйскім раёне прайшоў абласны семінар-нарада па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў

Як палепшыць работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў? Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі выязнога абласнога семінару-нарады, які працаваў 22 сакавіка на базе Бабруйскага раёна. Мерапрыемства ўзначаліў старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, удзел прынялі старшыні гарадскіх, раённых і сельскіх саветаў дэпутатаў.

Удзельнікі семінару пабывалі ў аг. Гарбацэвічы. Пазнаёміліся з практыкай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі Гарбацэвіцкага сельсавета, тэхнічнымі магчымасцямі тушэння пажараў падраздзяленняў Бабруйскага гаррайаддзела па НС, ДЛГУ «Бабруйскі лясгас», філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», а таксама з метадамі навучання насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці. На практыцы адпрацавалі дзеянні на выпадак узнікнення пажару.

 

Завяршыўся семінар-нарада плянарным пасяджэннем, падчас якога былі выпрацаваны дакладныя рэкамендацыі па паляпшэнні работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў. Цяпер галоўная задача — рэкамендацыі выконваць, не дапускаць фармалізму.

Прочитано 607 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.