Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 18 Март 2019 11:44

Малюнкі і вырабы, ля якіх хочацца спыніцца

Падведзены вынікі раённага творчага конкурсу сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Мы моцныя духам». Журы ўзначаліла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Кушаварава.

На творчае спаборніцтва было прадстаўлена 14 работ, якія ацэньваліся ў двух намінацыях — «Малюнак» і «Выраб», у розных узроставых групах.

Такім чынам, у намінацыі «Малюнак» (6-12 год) 1-е месца прысуджана Анастасіі Сцяпанавай з Хімоўскага ВПК «Дз/сад-СШ» і Гаўрылавай Веры з Глушанскага ВПК «Дз/сад-СШ». 2-га месца ўдастоілася зноў жа Вера Гаўрылава, а таксама Таццяна Фісюк з Туркоўскай СШ. Трэцяе падзялілі паміж сабой Ганна Канавальчык з Міхалёўскага ВПК «Дз/сад-СШ», Арсеній Шастапалаў з Глушанскага ВПК і Вадзім Лісіца з Туркоўскай СШ.

Ва ўзроставай групе 12-20 год у гэтай жа намінацыі пераможцам прызнана Лізавета Фісюк з Туркоўскай СШ.

У намінацыі «Выраб» (6-12 год) першыя два месцы заняла Анжаліка Кунцэвіч з Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 3-е — Анастасія Захарчук з Цялушскага ВПК «Дз/сад-СШ».

Ва ўзроставай катэгорыі 12-20 год у пераможцы выйшлі Яна Чэрнік (1-е месца) з Цялушскага ВПК і Ірына Лагачова (2-е) з раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У намінацыі «Выраб» (20-31 год) 1-е месца заняў прадстаўнік гэтай жа ўстановы Юрый Грэк.

Варта адзначыць, што ўсе работы заслугоўваюць цёплых водгукаў: ля іх абавязкова хочацца спыніцца. Таму жадаем, каб прыхільнасць да творчасці ў аўтараў не згасла і яны сталі пераможцамі яшчэ не аднаго конкурсу.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 575 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.