Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 04 Март 2019 09:42

Бабруйскі раён наведала дэлегацыя з Малдовы

1 сакавіка ў райвыканкаме сустракалі дэлегацыю аўтаномна-тэрытарыяльнага стварэння Гагаузія г. Вулканешты Рэспублікі Малдова ў складзе прымара Віктара Петрыоглу, старшыні гарадскога Савета Валерыя Чэрнева і саветніка гарсавета Ганны Холбан.

Дэлегацыя наведала Бабруйшчыну ў рамках заключанага год таму Пагаднення аб супрацоўніцтве двух рэгіёнаў — Бабруйскага раёна Рэспублікі Беларусь і Вулканештскага — Малдовы.

 

У дзень прыезду госці сустрэліся са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Паўлам Найдзёнам, старшынёй райсавета дэпутатаў Людмілай Крычко, вялі размову аб развіцці не толькі культурных адносін двухбаковага супрацоўніцтва, але і эканамічных. Наведалі гістарычныя месцы горада на Бярэзіне, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, усклалі кветкі да магілы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Селязнёва і Кургана Славы ў Сычкава.

 

У суботу малдаўская дэлегацыя прыме ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйскага раёна.

«Нам вельмі цікава пабыць у вас, даведацца пра тое, як жыве і развіваецца менавіта Бабруйскі раён. Бо пра тое, як у цэлым жыве Беларусь, мы ведаем, у нас ёсць беларускія тэлеканалы, мы ў курсе падзей вашай краіны, — адзначыў Віктар Петрыоглу. — Асабіста я вельмі люблю Беларусь. Ваш Прэзідэнт з’яўляецца прыкладам для мяне — наладжаны ўсюды парадак, якасна выконваюцца ўсе работы. У нас у Малдове прадаецца беларуская прадукцыя, заўжды яе ў Вулканештах набываю і цаню за якасць», — дадаў ён.

Прочитано 597 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.