Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 28 Февраль 2019 09:32

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю

Бяспечныя ўмовы працы — адзін з асноўных паказчыкаў, якія характарызуюць высокаарганізаваную дзейнасць калектыву, клопат наймальніка пра людзей, якія абслугоўваюць вытворчасць, забяспечваюць дзейнасць арганізацыі.

Кіруючыся гэтым і ў мэтах стымулявання і актывізацыі работы па ахове працы, павышэння зацікаўленасці арганізацый у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, у раёне стала традыцыяй праводзіць агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю па ахове працы.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўдзел у ім прымаюць арганізацыі, у якіх на працягу справаздачнага перыяду па віне наймальніка не адбылося смяротных няшчасных выпадкаў або з цяжкімі наступствамі.

Зацверджаны вынікі агляду-конкурсу за 2018 год. Сярод арганізацый вытворчай сферы пераможцамі прызнаны ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» (1-е месца), ААТ «ПМК-84 «Водбуд» (2-е) і ААТ «Міхалёўская Ніва» (3-е).

Сярод арганізацый невытворчай сферы ў лідарах дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат». 2-е месца прысуджана Туголіцкай СШ, 3-е — Ленінскаму ВПК «Дз/сад-СШ».

Сур’ёзная работа па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму праводзіцца і ў ДЛГУ «Бабруйскі лясгас», вынікам чаго з’яўляецца прызнанне дадзенай арганізацыі базавай па ахове працы па накірунку «Арганізацыя вытворчай сферы».

Прочитано 540 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.