Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 22 Февраль 2019 10:00

Зрабі дарогу бяспечнай!

З 15 да 24 лютага ў Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя «Зрабі дарогу бяспечнай!». Яе мэта — папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам неабароненых удзельнікаў дарожнага руху: пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту.

З улікам таго, што тэма актуальная і для нашага раёна, супрацоўнікі ДАІ Бабруйскага РАУС праводзяць у гэтым накірунку немалую прафілактычную работу. У рамках рэспубліканскай акцыі сумесна з з кіраўніцтвам СВК «Гігант» (пры непасрэднай ініцыятыве кіраўніка сельгаспрадпрыемства Міхаіла Левакова) 21 лютага сустрэліся з работнікамі гаспадаркі, распавялі ім аб важнасці выкарыстання святловяртаючых элементаў, прывялі прыклады таго, як, пагарджаючы апошнім, людзі страчваюць здароўе і жыццё.

СВК «Гігант», са свайго боку, набыў для ўсіх работнікаў святловяртаючыя жылеты і павязкі — усяго болей за сто. Іх аператарам машыннага даення, механізатарам і вадзіцелям уручыў галоўны інжынер гаспадаркі Ігар Міхалёнак. Ён жа адзначыў, што, у мэтах забеспячэння бяспекі работнікаў, штогод набываецца спецадзенне са святловяртаючымі элементамі.

 

«Хочацца, каб вяскоўцы нарэшце ўсвядомілі значнасць выкарыстання флікераў як для іх саміх, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху, — адзначыў начальнік аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС Віктар Харлап. — З улікам таго, што многія з іх — работнікі сельгаспрадпрыемстваў (за мінулы год адміністрацыйную адказнасць панеслі 54 работнікі СВК), то клапаціцца пра гэта, лічу, неабходна сумеснымі намаганнямі. Прыемна, што ў «Гіганце» гэта разумеюць (аналагічнае мерапрыемства прайшло ў ААТ «Неўскі-Агра»). Спадзяемся, што да акцыі ДАІ падключацца і астатнія раённыя сельгаспрадпрыемствы».

Таксама падчас мерапрыемства начальнік аддзела ДАІ завастрыў увагу інжынернай службы і механізатараў на наяўнасці і спраўнасці прыбораў асвятлення на сельгастэхніцы — адной з умоў бяспечнага дарожнага руху.

22 лютага па ўсёй краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Ад сумлення не схавацца». Работнікі аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС у гэты дзень правядуць у працоўных калектывах размовы з работнікамі, нагадаюць, як правільна сябе паводзіць у выпадку, калі стаў віноўнікам ДТЗ, чаму нельга пакідаць месца здарэння, асабліва ў выпадках, калі не толькі пашкоджаны механічныя транспартныя сродкі, але і панеслі пакуты людзі.

Прочитано 563 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.