Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 13 Февраль 2019 12:01

Шукалі кропкі для супрацоўніцтва

Учора ў райвыканкаме адбылася сустрэча дэлегацыі Бабруйскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна са старшынёй Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімежам Здуноўскім. Удзел у сустрэчы таксама прынялі выканаўчы дырэктар Бабруйскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Марчанка і дырэктар Бабруйскага філіяла Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёвай прамысловай палаты Алена Астаповіч.

Асноўная мэта сустрэчы за круглым сталом — пошук і абмеркаванне ўзаемавыгадных шляхоў для замежных інвестыцый у Бабруйскі раён. Кіраўнік раёна пазнаёміў гасцей з сацыяльна-эканамічным становішчам Бабруйшчыны, выказаў спадзяванне, што сустрэча стане выніковай.

З абодвух бакоў прагучалі канкрэтныя прапановы для эканамічнага супрацоў­ніцтва. Кіраўнікі бабруйскіх сельгасарганізацый выказалі цікавасць да сумесных праектаў, здольных пашырыць бабруйскім вытворцам магчымасці для экспарту сельгаспрадукцыі.

 

У сваю чаргу старшыня Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прапанаваў раённым аграрыям пазнаёміцца з цікавым, на яго думку, інвестпраектам па будаўніцтве біягазавай (на аснове арганікі) устаноўкі, накіраванай як на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне, так і на задавальненне патрэбы ў энергіі. Наколькі цікавай будзе дадзеная прапанова для нашых сельгасвытворцаў, апошнія вырашаць, як было адзначана, пасля дэталёвага вывучэння інвестыцыйнага праекту і абгрунтаванасці яго эканамічнай выгады.

Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. На памяць пра наведванне Бабруйскага раёна Павел Найдзён уручыў польскаму госцю сувенір.

Прочитано 540 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.