Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 01 Февраль 2019 16:46

Арганізаваць работу па-новаму

Вынікі работы аграрнай галіны вобласці за 2018 год і задачы на сёлетні абмеркавалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам.

Мерапрыемства прайшло на Бабруйшчыне 1 лютага. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, намеснік прэм’ер-міністра РБ Міхаіл Русый, памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўрэнкоў, прадстаўнікі галіновага міністэрства, навукоўцы, старшыні гар- райвыканкамаў, начальнікі і спецыялісты райсельгасхарчаў, кіраўнікі сельгасарганізацый, дырэктары перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК Магілёўшчыны. Усе тыя, ад каго, як заўважыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, залежыць стан спраў у аграпрамысловым комплексе і хто ўсклаў на сябе абавязак галіну развіваць.


 

Вынікі 2018 года (зніжэнне, у параўнанні да папярэдняга, вытворчасці малака і мяса) выразна далі зразумець, як было адзначана, што работа аграрнай галіны вобласці патрабуе перафармаціроўкі. Развіваць на сучасным этапе раслінаводства і жывёлагадоўлю можна толькі пры ўмове безагаворачнага выканання тэхналагічных патрабаванняў. Зразумець гэта і арганізаваць работу сельгасвытворчасці ў адпаведнасці з рэкамендацыямі спецыялістаў і навукоўцаў — задача, за вырашэнне якой неадкладна павінны ўзяцца ў кожным раёне, кожнай гаспадарцы, каб дасягнуць намечаных па выніках пяцігодкі рубяжоў, палепшыць дабрабыт працаўнікоў і краіны.

Прочитано 543 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.