Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 28 Январь 2019 09:20

Варатынцы сабраліся на пашыраны сход

Традыцыйна мерапрыемства прайшло ў мясцовым Доме культуры, куды на сустрэчу з жыхарамі аграгарадка і навакольных вёсак у аўторак сабраліся прадстаўнікі ўлады, службаў раёна, ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» — галаўнога прадпрыемства філіяла «Варатынь», дзе працуе значная частка вяскоўцаў, каб абмеркаваць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета ў мінулым годзе і планы на сёлетні, данесці да грамадзян слушную інфармацыю. Агучыўшы пытанні парадку дня, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко заакцэнтавала ўвагу прысутных на іх магчымасці ўзняць хвалюючыя пытанні, выяўленне і вырашэнне якіх — адна з задач сходу.

У мінулым годзе на тэрыторыі Варатынскага сельсавета, як адзначыў яго старшыня Уладзімір Вяроўкін, праведзена немалая работа, накіраваная на дабрабыт і камфортныя ўмовы пражывання грамадзян. Сярод асноўнага — зніжэнне злачыннасці, знос 10 безгаспадарчых дамоў, што прывяло да павелічэння плошчаў севазвароту, удзел насельніцтва — у год малой радзімы гэта асабліва актуальна — у добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў, у тым ліку грамадзянскіх могілак. Прыкладам апошняга было названа ўсталяванне за кошт насельніцтва і пры падтрымцы сельвыканкама каля 120 метраў сучаснай агароджы на могілках у Туркоўскай Слабадзе. Работа гэтая, як было адзначана, будзе працягнута і сёлета, таксама як і добраўпарадкаванне в. Коўрын, дзе ў 2018 годзе, пры фінансавай падтрымцы мясцовай сельгасарганізацыі, вяліся работы па падрыхтоўцы да перадачы ў севазварот пустуючых тэрыторый. У дакладзе старшыня сельсавета адзначыў і негатыўныя, хвалюючыя факты — дапушчэнне зрываў графіку вывазкі смецця камунальнікамі, зніжэнне колькасці зарэгістраваных шлюбаў (нараджаемасць вырасла), гібель чалавека на пажары. Апошняе пры тым, што ўсе 679 домаўладанняў сельсавета, як было адзначана, своечасова абследаваны агляднымі камісіямі.

Зрэшты, тэма супрацьпажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета таксама была ў ліку асноўных. Пра работу ў гэтым плане распавёў першы намеснік начальніка гаррайаддзелу па НС, начальнік інспекцыі па наглядзе і прафілактыцы Павел Шарснёў. Прадстаўнік службы ратавання падрабязна спыніўся на рабоце па папярэджанні пажараў у сельсавеце, у тым ліку на маніторынгах аб’ектаў з масавым знаходжаннем дзяцей і дарослых, на выяўленых парушэннях і адказнасці, якую панеслі тыя з кіраўнікоў, хто несумленна аднёсся да пытанняў бяспекі калектываў. Падчас сходу вяскоўцам у каторы раз нагадалі правілы абыходжання з печамі, іншым ацяпляльным абсталяваннем — адной з асноўных прычын пажараў у сельскай мясцовасці. У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый параілі ўсталяваць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА), цана на якія тым болей нязначная, калі на вагі ставіцца чалавечае жыццё.

Парадаваў інфармацыяй удзельнікаў сходу ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Барыс Хухрын: на тэрыторыі сельсавета прыкметна знізілася (з 20 да 12) колькасць злачынстваў, у тым ліку ўдвая — крадзяжоў. Апошняе стала магчымым, як было адзначана, дзякуючы зладжанай рабоце міліцыі, садзеянню зацікаўленых службаў у забеспячэнні грамадскага парадку. На працягу года вялася прафілактычная работа з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, з сямейнымі скандалістамі, раней асуджанымі, беспрацоўным аказвалася садзеянне ў занятасці, прадпрыняты меры па аднаўленні работы добраахвотнай дружыны. Пры гэтым участковы інспектар заклікаў не заставацца абыякавымі да праяў грамадскага непарадку і саміх сяльчан — паведамляць пра такія факты яму асабіста ці па тэлефоне 102.

Не абыйшлося падчас сходу і без пытанняў з боку сяльчан. Пераважна яны датычыліся работы камунальнікаў — несвоечасовага і няякаснага збору смецця, недастатковасці кантэйнераў для гэтага, спосабаў пазбаўлення ад буйнагабарытных адходаў, наладжвання работы каналізацыі, усталявання ў доме лічыльнікаў на ваду. Адказаўшы на кожнае з іх, в.а. начальніка УКП «Жылкамгас» Аляксей Крэдзітаў назваў тэрміны рашэння праблем. Пры гэтым заўважыў, што якасць камунальных паслуг нашмат залежыць ад фінансавых магчымасцяў прадпрыемства. Апошнія — ад своечасовасці платы за іх. Між тым, жыхары толькі Варатынскага сельсавета маюць запазычанасць перад Жылкамгасам на суму каля 11 тысяч рублёў, што ў значнай ступені ўскладняе работу службы. Некалькі пытанняў датычылася аховы здароўя. У прыватнасці, ці будзе абноўлена абсталяванне стаматалагічнага кабінета амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, ці ёсць магчымасць наладзіць работу фізіякабінета. Як патлумачыў галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 Міхаіл Семянюк, фізіякабінет на базе амбулаторыі маецца, адпаведныя паслугі, пры неабходнасці, аказвае памочнік урача. Пры гэтым ён нагадаў аб шырокім спектры фізіятэрапеўтычных паслуг на базе гарадской паліклінікі № 2, скарыстацца якімі можа любы жыхар раёна, каму паказаны такія працэдуры. Што датычыцца стаматалагічнага кабінета, то яго работа ў бліжэйшы час будзе адноўлена (абсталяванне знаходзіцца ў рамонце).

Прочитано 602 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.