У раённых гаспадарках, дзе ў студзені прайшлі такія мерапрыемствы, па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандра Кісялёва, абмеркавалі мінулагоднія паказчыкі ў галіне, падрабязна спыніліся на мерапрыемствах, здольных прывесці да іх павелічэння. Прычым аналізавалася работа дакладна па кожнай малочна-таварнай ферме, кожным жывёлаводчым калектыве. Там, дзе даведзеныя заданні па вытворчасці прадукцыі не выкананы, разгледжаны прычыны апошняга і спосабы выпраўлення сітуацыі ў бягучым годзе.
Удзел у днях жывёлавода прымаюць спецыялісты райсельгасхарчу, адказныя работнікі райвыканкама.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”