Конкурс праводзіўся на працягу лістапада-снежня. Яго арганізатарамі з’яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і філіял «Энерганагляд» РУП «Магілёўэнерга».
Мерапрыемства праводзілася ў трох узроставых катэгорыях. Па выніках 1-га этапу (конкурс рэфератаў) вызначаны пераможцы ў кожнай узроставай групе. У 2-м этапе для іх праведзена інтэрактыўная віктарына на веданне правілаў электрабяспекі, у якой і перамагла Таццяна. Яна атрымала магчымасць увайсці ў фінальную тройку абласнога конкурсу і прыняць ўдзел у гульні «Поле цудаў», якая і прывяла да перамогі.