Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 Январь 2019 10:19

Падатковыя органы павіншавалі раённых школьнікаў

У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Осаўскі ВПК «дз/сад-БШ» наведаў міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка.

Чыноўнік павіншаваў калектыў з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі і ўручыў установе — ноўтбук, дзецям — салодкія падарункі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, у сваю чаргу, як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алеся Васілеўская, аддзячылі шаноўных гасцей выкананымі са стараннем песнямі, вершамі, танцамі, старшакласнікі — чытаннем балады пра навагоднія цуды ўласнага сачынення.

За некалькі дзён да гэтага салодкія навагоднія падарункі ад падатковых органаў атрымалі вучні Гарбацэвіцкай СШ. У рамках акцыі «Нашы дзеці» 18 снежня ўстанову наведалі прадстаўнікі прафсаюза «Адзінства» — Беларускага прафесійнага саюза работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў. У падзяку за гасцінцы на ўрачыстай лінейцы з нагоды сустрэчы вучні наладзілі для гасцей канцэртную праграму.

Прочитано 609 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.