Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 22 Декабрь 2018 15:48

Падведзены вынікі агляду машынных двароў

У раёне падвялі вынікі штогадовага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да палявых работ.

Удзел у конкурсе, па словах намесніка начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Аляксандра Каўраніна, прынялі ўсе 9 раённых гаспадарак. Прайшло мерапрыемства на базе мехдвара СВК «Гігант». На вынікі паўплывалі такія крытэрыі, як стан агароджы машыннага двара, асфальтаванне тэрыторыі, наяўнасць бытавых, з ацяпленнем, памяшканняў і галоўнае — пастаноўка тэхнікі на захаванне ў адпаведнасці з ДАСТам.

Ацэньвала машынныя двары спецыяльна створаная рашэннем райвыканкама камісія. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е прысуджана СВК «Гігант», 2-е — філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», 3-е — ААТ «Неўскі-Агра». Усе ўдзельнікі агляду-конкурсу ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы, у адпаведнасці з умовамі мерапрыемства, яшчэ і грашовымі прэміямі: за 1-е месца — 20 базавых велічынь, за другое — 15, за трэцяе — 10.

Прочитано 619 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.