Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 10 Декабрь 2018 09:27

Раённыя ідэолагі прайшлі чарговую вучобу

5 снежня ў актавай зале Бабруйскага райвыканкама прайшла вучоба ідэалагічнага актыву — намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце раённых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама тых, хто сумяшчае абавязкі ідэолага з асноўнымі. Адкрываючы мерапрыемства, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова нагадала прысутным аб значнасці ролі ідэалагічнага работніка ў жыцці калектыва і выніках работы апошняга. Заакцэнтаваўшы ўвагу на тым, што прадукцыйнасць працы кожнага работніка залежыць найперш ад яго здароўя, парэкамендавала больш актыўна прапагандаваць сярод калектываў здаровы лад жыцця і для гэтага больш цесна супрацоўнічаць з медустановамі.

Адной з форм такога ўзаемадзеяння падзялілася з прысутнымі інструктар-валеолаг Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 Ларыса Колесава. Яна распавяла аб распрацаваным праекце па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў у работнікаў раённых арганізацый і нагадала, што далучыцца да яго, пры ініцыятыве ідэолагаў, можа кожны калектыў.

У сувязі з тым, што ў рэспубліцы, і на Бабруйшчыне ў тым ліку, з пачатку года адзначаны прыкметны рост выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, урач-эпідэміёлаг Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ларыса Каспяровіч заклікала ідэалагічных работнікаў не заставацца абыякавымі да гэтай праблемы — абмяркоўваць яе ў калектывах, інфармаваць пра сітуацыю з небяспечнай хваробай, пра спосабы перадачы інфекцыі і яе прафілактыцы.

Шмат увагі падчас вучобы было ўдзелена сямейнаму недабрабыту. Як правільна арганізаваць работу ў працоўных калектывах з асобамі, абавязанымі кампенсаваць расходы па ўтрыманні дзяцей, распавяла начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Цагельнік.

Нямала гаварылася пра ўдасканаленне інфармацыйна-тлумачальнай работы ў працоўных калектывах. Па словах намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрыя Вяроўкіна, у гэтым накірунку дзейнасці ў большасці ідэолагаў відавочныя недапрацоўкі. Дзмітрый Іванавіч падрабязна спыніўся на дзеючым палажэнні аб сістэме інфармавання насельніцтва раёна, відах і формах дадзенай работы. Парэкамендаваў прысутным шырока выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці мясцовыя інфармрэсурсы: раённую газету «Трыбуна працы», сайт выдання, а таксама афіцыйны сайт Бабруйскага райвыканкама. Нагадаў аб аднаўленні інфармацыйных стэндаў у арганізацыях, дзе павінна расказвацца ў тым ліку пра вытворчыя вынікі працаўнікоў — апошняе ў асаблівасці датычыцца сельгаспрадпрыемстваў, у мэтах маральнага заахвочвання лепшых работнікаў актыўна супрацоўнічаць з «раёнкай».

У сувязі з тым, што «не адзіным хлебам сыты чалавек», а на парозе навагоднія і калядныя святы, ідэалагічныя работнікі падзяліліся меркаваннямі і прапановамі, як ужо цяпер паклапаціцца аб стварэнні святочнага настрою ў калектывах — упрыгожыць тэрыторыі арганізацый і прадпрыемстваў навагодняй сімволікай.

Прочитано 648 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.