Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Декабрь 2018 08:40

29 лістапада ў райвыканкаме працаваў VII пленум Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

Удзел у ім прыняў галоўны спецыяліст па сацыяльна-прававых пытаннях Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза Пётр Грыбаноўскі. На парадку дня пленума стаялі арганізацыйнае пытанне, а таксама аб выніках работы райкама прафсаюза, пярвічных прафсаюзных арганізацый за бягучы год, выкананні раённых пагадненняў і калектыўных дагавораў, рабоце прафкамаў і наймальнікаў па выкананні комплексу асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і аб выкананні каштарысу даходаў і выдаткаў фінансавых сродкаў райкама і прафсаюзных «пярвічак».

Члены райкама пасродкам галасавання далі згоду на ўвядзенне ў свой склад новых лідараў некаторых «пярвічак», разам з тым вызвалілі ад членства тых, хто па той ці іншай прычыне гэтую пасаду пакінуў.

Дакладваючы аб выніках работы за год, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў адзначыў, што на сёння раённая прафсаюзная арганізацыя аб’ядноўвае 32 «пярвічкі» і налічвае ў сваіх радах 6 400 чалавек. Асноўныя накірункі дзейнасці райкама выпрацоўваліся на пасяджэннях прэзідыума, там жа вырашаліся пастаўленыя працаўнікамі пытанні. Апошнія абмяркоўваліся і падчас пленумаў.

Немалая работа ў справаздачным перыядзе, як было адзначана, праведзена па вырашэнні пытанняў налічэння і выплаты заробку працаўнікам. Недахопы, якія падчас маніторынгаў выяўляліся, былі ліквідаваны. Аднак сказаць, што праблема ў гэтым плане цалкам выкаранена, па словах Сяргея Феднева, не даводзіцца. Таму працаваць над ёй райкам сумесна з прафкамамі арганізацый працягвае. У цэлым жа, нягледзячы на нялёгкі ў фінансавым плане сельскагаспадарчы год, прынятыя калектыўныя дагаворы ў гаспадарках выконваліся, забяспечваючы тым самым правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюза. А ў шэрагу арганізацый-перапрацоўшчыкаў, у прыватнасці, ААТ «Чырвоны харчавік», «Дамачай», мясакамбінат, фінансавыя магчымасці дазволілі забяспечыць таксама і дадатковыя ільготы членам прафсаюза.

Немалую работу райкам і прафкамы арганізацый правялі, як адзначыў Сяргей Феднеў, па забеспячэнні бяспечных умоў працы членаў прафсаюза. Пытанні аховы працы рэгулярна абмяркоўваліся як на прэзідыумах райкама прафсаюза, так і ў «пярвічках». Між тым застаецца тэндэнцыя, па словах старшыні, недастатковага прыцягнення да гэтай работы грамадскіх інспектараў з ліку работнікаў арганізацый. Калі на прадпрыемствах-перапрацоўшчыках гэтае пытанне вырашана, то ў сельгасарганізацыях далёка не ўсюды. Відавочна, што выйсце, па словах старшыні, трэба шукаць у матэрыяльным заахвочванні грамадскіх інспектараў, якія могуць стаць сапраўднымі памочнікамі наймальніку ў арганізацыі «бясстрэсавага» вытворчага працэсу.

Даклад Сяргея Феднева быў дапоўнены выступам старшынь шэрагу прафсаюзных «пярвічак». Кожны з іх падзяліўся ўласным вопытам прафсаюзнай работы і выказаў меркаванне, што варта б было зрабіць, каб яе палепшыць.

Даючы характарыстыку VII пленуму райкама прафсаюза работнікаў АПК, Пётр Грыбаноўскі адзначыў добрую яго арганізаванасць. Звярнуў увагу на зацікаўленасць прафсаюзнага актыву паставіць сваю работу на больш высокі ўзровень. Заклікаў прысутных узмацніць тлумачальную работу з сацыяльным партнёрам і работнікамі ў дачыненні правоў і гарантый членаў прафсаюза, і ў першую чаргу — гарантый занятасці і аплаты працы, папярэджваючы тым самым маральна і фінансава стратныя спрэчныя пытанні.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 35 раз
Занятость Туризм и отдых Берегите жизнь! У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: МГКУП «ЦГИС», г. Могилев.