Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 21 Ноябрь 2018 16:59

Спартыўная сям’я — здаровая краіна

Раённы сямейны творчы конкурс пад такой назвай, у рамках сямейнага праекту «Тата-зала», прайшоў у мінулую суботу ў пас. Туголіца. Задачы мерапрыемства — умацаванне традыцый і пераемнасці пакаленняў, павышэнне ролі сям’і ў грамадстве як ключавога фактару дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, далучэнне вясковай моладзі да здаровага ладу жыцця, а таксама распрацоўка і ўкараненне новых форм работы па арганізацыі вольнага часу маладых людзей.

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама сумесна з раённым камітэтам ГА «БРСМ». Удзельнікамі праекту сталі маладыя сем’і ва ўзросце да 31 года з дзецьмі, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, працуюць у раённых арганізацыях.

З сямі спартыўных каманд, якія прынялі ўдзел у конкурсе, пераможцам прызнана сям’я Шувыкіных у складзе таты Мікалая, матулі Кацярыны і дачушкі Марыі. Ім, а таксама ўсім удзельнікам спартыўнага свята былі ўручаны дыпломы, граматы і падарункі на памяць.

Зрэшты, сямейны праект «Тата-зала» — гэта сучасная форма ўзаемадзеяння маладых бацькоў і ўстаноў адукацыі ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 650 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.