Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 31 Октябрь 2018 09:50

У сельгасарганізацыях займаюцца падняццем зябліва

Уборачныя работы ў раёне на стадыі завяршэння. Як таго і запатрабаваў Прэзідэнт краіны, да 7 лістапада з палёў будзе звезены апошні ураджай.

Гэтым часам, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, завяршаецца ўборка кукурузы на зерне. Сёлета культуры на гэтыя мэты было пасеяна звыш 750 га, аднак па факце да ўборкі належала звыш 1 300: спрыяльнае надвор’е дазволіла насенню выспець і кампенсаваць недабор, у параўнанні з папярэднім годам, зерня збажыны.

У ААТ «Неўскі-Агра» сёння-заўтра намераны выкапаць апошнія гектары бульбы, у ААТ «Міхалёўская Ніва» вырашаюць пытанне з апошнім ураджаем яблык.

Літаральна ўсе сельгасарганізацыі займаюцца ўнясеннем арганікі і ворыўнымі работамі. Выключэнне складае філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», дзе з гэтым відам восеньскіх палявых работ ужо справіліся, паднялі 750 га. У стадыі завяршэння падняцце зябліва ў СВК «Гігант» — з 1 210 га паднята 1 130. На трэцяй пазіцыі ў гэтым плане філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — там паднята 270 з 800 га. Не з такой актыўнасцю, але займаюцца ворыўнымі работамі і ў астатніх гаспадарках. Пры гэтым Жана Жукоўская заўважыла, што падняцце зябліва — адзін з найбольш важных элементаў вырошчвання сельгаскультур. Такая апрацоўка глебы мае як эканамічнае значэнне — у значнай ступені кампенсуе нятанныя азотныя мінеральныя ўгнаенні, так і вызваляе час на падрыхтоўку да сяўбы ўвесну. Акрамя таго, папярэджвае рост пустазелля, садзейнічае ўраджайнасці культуры.

Прочитано 529 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.