Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Октябрь 2018 08:43

Праблемы занятасці — у праблеме адносін да занятасці

Пастаянна дзеючая раённая камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва пад началам старшыні райсавета дэпутатаў Людмілы Крычко, якая ў мінулую пятніцу працавала на базе Цялушскага сельвыканкама, пацвердзіла ўжо неаднойчы выяўленае — праблема занятасці некаторых непрацуючых грамадзян у іх адносінах да той самай занятасці.

Трыццацігадовай жыхарцы аднаго з населеных пунктаў сельсавета, за плячыма якой усяго два месяцы вучобы ў тэхналагічным каледжы і адсутнасць хоць бы якой «корачкі», прафесія даяркі ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», якую маладая жанчына асвойвала на працягу некалькіх месяцаў, не прынесла асалоды: занадта бадатымі аказаліся рагулі. Як не мелі працягу і намаганні ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама накіраваць яе на вучобу для атрымання прафесіі. Да апошняга не дайшло: на паўдарозе ў грамадзянкі адпала жаданне выконваць рэкамендацыі спецыялістаў. На запытанне членаў камісіі, што яна думае надалей, тая няўпэўнена адказала: «Ну, можа, давайце пайду вучыцца».

Яшчэ адна наведвальніца з парога выказала гатоўнасць ісці на працу «хоць заўтра». Пры гэтым паскардзілася на наймальнікаў, якія адмаўляюць у яе сур’ёзных намерах. На заўвагу старшыні сельвыканкама Мікалая Сакуна, ці не спрабавала грамадзянка выключыць з жыцця спіртное, з непаразуменнем у голасе паведаміла, што ўжывала толькі ўчора і тое адзін стограмовік.

Наведаліся ў сельвыканкам у мінулую пятніцу і тыя, каму сапраўды патрабуецца дапамога з прафесійным вызначэннем. З кожным з іх члены камісіі папрацавалі індывідуальна, прапанавалі вакансіі, якія адпавядаюць атрыманай чалавекам адукацыі ці іншым яго патрабаванням. Тым, для каго замінкай у працаўладкаванні з’яўляецца адсутнасць дакументаў, што сведчаць асобу, вырашана пасадзейнічаць у іх набыцці. Адзін з неахопленых грамадска-карыснай працай цялушанцаў выказаў намер заняць вакансію стоража ў ААТ «Неўскі-Агра». Яшчэ адзін прыняў прапанову на работу ў сельгаспрадпрыемстве ад дырэктара мясцовай гаспадаркі Міхаіла Стрыжэўскага, які таксама ўдзельнічаў у рабоце камісіі.

Такім чынам, без увагі камісіі не застаўся ніхто з 9-ці наведвальнікаў. Праўда, калі адным пасадзейнічалі ў працаўладкаванні, то асобным — у лячэнні ад алкагалізму.

Варта адзначыць, што наступныя выязныя пасяджэнні раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва адбудуцца 9 кастрычніка: у Брожскім сельвыканкаме а 10 гадзіне, у Хімоўскім — а 15-й.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 577 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.