Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Сентябрь 2018 08:58

Удзельнікі абласной калегіі наведалі Вішнёўку

У рамках выязной калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, прысвечанай падрыхтоўцы аб’ектаў да асенне-зімовага перыяду, яе ўдзельнікі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в. Вішнёўка нашага раёна. Пабывалі ў жылых і падсобных памяшканнях, пазнаёміліся з занятасцю падапечных, пагутарылі з імі.

 

«Як правіла, двойчы на год выязджаем у стацыянарныя ўстановы: каб паглядзець падрыхтаванасць да ацяпляльнага перыяду і затым — ацаніць, як ён прайшоў, — адзначыла старшыня камітэта Святлана Тарасенка. — Але мы звяртаем увагу не толькі на падрыхтаванасць установы да зімы, а ацэньваем яе работу ў цэлым. Робім гэта дзеля асноўнай задачы — стварыць утульныя і бяспечныя ўмовы пражывання для нашых грамадзян», — дадала яна.

Што датычыцца аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Вішнёўцы, то, па словах Святланы Тарасенка, яна задаволена вынікамі работы, якую тут пабачыла. «Гэта дзякуючы, вядома ж, удзелу Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, непасрэдна супрацоўнікам раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, калектыву ўстановы, — заўважыла яна. — Усё тут зроблена з душой, прасякнута клопатам пра людзей».

Працяг калегіі адбыўся ў Глускім раёне.

Падрябязнасці — у суботнім нумары «раёнкі».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 757 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.