Сёлетні сезон сельгаскірмашоў стартаваў у раёне 8 верасня. Удзел у ім прынялі чатыры гаспадаркі: філіялы «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», а таксама акцыянерныя таварыствы «Аграмашсервіс» і «Неўскі-Агра». Месцам правядзення стаў міні-рынак па вуліцы Гарэліка ў Бабруйску, дзе гараджане мелі магчымасць набыць бульбу, зерне, зернесумясь, насенне траў, яблыка па невысокай цане, а таксама камбікорм для жывёлы ў асартыменце.
Удзел у кірмашах выхаднога дня на тэрыторыі Бабруйска, як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, мясцовыя сельгасарганізацыі прымаюць штотыдня. Запланаваны і кірмашы для вясковага насельніцтва. У прыватнасці, 6 кастрычніка набыць свежую прадукцыю ад сельгаспрадпрыемстваў Бабруйшчыны змогуць наведвальнікі раённага фестывалю «Глушанскі хутарок» у пас. Глуша.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»