Усе гаспадаркі, за выключэннем СВК «Гігант» і ААТ «Стасеўка», заняты нарыхтоўкай кукурузнага сіласу. У філіялах «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» кукурузу ўбіраюць таксама на зерне. Уключаюцца ў дадзены від работ і ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА».
Працягваецца капанне бульбы. З 744 га плошчаў (500 га — у «Гіганце») выкапана, па апошніх дадзеных, 280 га (пераважная частка ў «Гіганце») пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 170-180 ц/га.
Амаль на трэць убраны цукровыя буракі, і гэтая работа працягваецца. Адначасова з капаннем салодкіх караняплодаў гаспадаркі займаюцца іх вывазкай да перапрацоўшчыкаў.
У мэтах папаўнення насеннага фонду на будучы год у раёне працягваецца ўборка насеннікаў мнагалетняй травы, у асноўным — канюшыны.
Не выпадае з-пад увагі аграрыяў догляд раслін. На пасевах азімага рапсу, надвор’е якім садзейнічае, з’явілася пустазелле, таму многія ўключыліся ў барацьбу з ім. На 1020 га з 2570 занятых пад азімы рапс хімпраполкі ўжо праведзены. У планах і апрацоўкі пасеваў супраць шкоднікаў.
У акцыянерных таварыствах «Неўскі-Агра» і «Міхалёўская Ніва» займаюцца зборам яблыка.