Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Сентябрь 2018 11:03

У дапамогу вяскоўцам

Адначасова з тым, як вядуцца ўборачныя работы на палях раённых сельгасарганізацый, збіраюць ураджай і занатоўваюць травяны корм на зіму жывёле сяльчане. І першае, і другое — традыцыйна справы нялёгкія. Але калі раней іх вырашэнне залежала ў большай ступені ад саміх вяскоўцаў і было звязана з павышанай фізічнай нагрузкай для іх, то цяпер нагрузка хутчэй эмацыйная — дачакацца, пакуль камбайны завершаць малацьбу збажыны ў гаспадарках, пакуль вырашыцца пытанне з набыццём сена.

Што датычыцца апошняга, то, як стала вядома, у сельгасарганізацыях ідуць насустрач жыхарам у вырашэнні гэтага пытання. Іншая справа, што ў радзе сельсаветаў яго пакуль не ўзнікала. А ў тым жа філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» катушку сена прапаноўваюць за 45 рублёў. Той, хто трымае на ўласным падворку рагулю, можа разлічваць на 3 катушкі, хто здаў гаспадарцы маладняк — плюс яшчэ на дзве.

Уборка збажыны жыхарам дадзенага сельсавета, занятым у сельскагаспадарчай галіне, а таксама пенсіянерам абыйшлася ў суму з разліку 2,50 руб. за адну сотку, астатнім — 3 рублі. За столькі ж абмалаціць збажыну прапаноўвалі жыхарам Бортнікаўскага сельскага савета. Ды і ў іншых сельсаветах цана на паслугу прыкладна такая ж — ад 2 да 3,10 рублёў.

Алена КАРПЕНКА

Прочитано 29 раз
Туризм и отдых У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: МГКУП «ЦГИС», г. Могилев.