Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 10 Сентябрь 2018 12:22

 У «Гіганце» сеюць азімую збажыну і капаюць бульбу

Пры тым, што ў СВК «Гігант» у гэтыя дні актыўна абмяркоўваюць узнагароду кіраўніка, высокую і, як усе ўпэўнены, — заслужаную, у гаспадарцы ніколькі не адступаюць ад «штатнага рэжыму», вырашаюць значныя і не надта праблемы, жывуць паўсядзённымі клопатамі і турботамі. Сярод першачарговых на гэтую пару — сяўба збожжавых азімых культур і капанне бульбы.

Непасрэдна сяўбой заняты механізатар Андрэй Арэх. Магчымасці яго прыгажуна «Джон-Дзіра» дазваляюць адчуваць сябе за працай утульна пры любым надвор’і. Працуе трактар у звязцы з высокавытворчым пасяўным агрэгатам АКПМ-6

Азімай пшаніцай — яе ў гаспадарцы пачалі сеяць першай — засяваюць поле ля Малых Бортнікаў, раўнюткае і адшліфаванае. Насенне выкарыстоўваюць высокаўраджайнага, засухаўстойлівага гатунку «Элегія», рэпрадукцыі суперэліта. «Да пачатку сяўбы на полі былі праведзены ворыўныя работы, — дзеліцца галоўны аграном СВК Уладзімір Залужны. — Цяпер жа першым ідзе каток, і толькі пасля — сеялка».

Каток — тэхніка, прызначаная для выраўноўвання і ўшчыльнення глебы (у некаторых гаспадарках у гэтых мэтах выкарыстоўваюць балку). Патрэба ў ёй у сучасных кліматычных умовах асабліва актуальная. Пакладзенае ва ўшчыльненую глебу насенне лепей сутыкаецца з вільгаццю і дружней прарастае. Ды і сеялцы падмога: пасля катка яна ідзе прыкметна шпарчэй. Агрэгат, які хадзіў па полі, і яшчэ адзін — другога віду, але такога ж прызначэння, у гаспадарцы пакуль толькі на апрабоўванні. Набыць збіраюцца той, які лепш сябе зарэкамендуе прымяняльна да асаблівасцей тутэйшай глебы.

 

Уборкай другога хлеба ў гэты дзень займаўся вопытны механізатар Іван Багданаў (на фота злева) на трактары «Беларус-1221» у звязцы з бульбаўборачным камбайнам Grimme — апошніх у гаспадарцы некалькі. Дапамагаў Івану Іванавічу Максім Федарэнка, у задачах якога — рэгуляваць працэсы непасрэдна на камбайне. Працуе механізатар на тэхніцы не першы год, таму калі і на што звяртаць увагу, ведае добра і выконвае гэта бездакорна

 

Задача Анатоля Семенчукова — своечасова дастаўляць на поле насенне. Да абавязку вадзіцель МАЗа адносіцца сур’ёзна, запозненасці не дапускае. Таму ў час нашага наведвання яго грузавік стаяў на ўзбочыне, чакаючы моманту засыпкі

Андрэй Лысенка працуе на сяўбе на трактары «Беларус-1221» у звязцы з катком для выраўноўвання і адначасова ўшчыльнення глебы. Тэхніку толькі асвойвае. Для механізатара роля яе відавочная — без катка сеялка ішла з цяжкасцямі, з катком — спраўна

Да сяўбы пшаніцы прыступілі ў сераду, збіраюцца заняць ёю каля 500 га. Са збожжавых азімых яшчэ будуць сеяць трыцікале.

Што да бульбы, капаць якую пачалі ў апошнія дні жніўня, то на яе ў гаспадарцы — стаўка асаблівая. З пасаджаных 500 га прыкладна 85-90 працэнтаў — галандскага гатунку «Рэд Скарлет», астатняя айчыннай селекцыі «Брыз» і «Маніфест». На пытанне, чаму расклад менавіта такі, Уладзімір Залужны адказвае: «Дыктуе знешні рынак».

Ураджайнасць клубняў пакуль 160 ц/га, аднак аптымізму ў сувязі з гэтым у гаспадарцы не губляюць: лепшыя палі яшчэ наперадзе. «Убіраем там, дзе заліло, нізіны: раптам пойдуць дажджы і туды не дойдзеш», — тлумачыць спецыяліст. Разважаючы пра сёлетнія ўмовы надвор’я, заўважае, што якраз-такі для гэтай культуры яны былі нядрэннымі, аднак моцныя дажджы і спякота зрабілі сваю справу — некаторыя страты ад гэтага гаспадарка панясе.

Выкапаныя клубні ў «Гіганце» ачышчаюць і сарту- юць. Насенная і харчовая бульба закладваецца на захаванне ў бульбасховішча, дробная традыцыйна будзе выкарыстана на корм жывёле.

Прочитано 606 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.