Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Сентябрь 2018 09:20

Раённы Цэнтр творчасці запрашае

З 3 па 8 верасня ў краіне праводзіцца рэспубліканскі Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яго мэта — прыцягнуць увагу насельніцтва да неабходнасці ўсебаковага развіцця асобы, фарміраванне станоўчага грамадскага меркавання пра ролю і значнасць устаноў у нацыянальнай сістэме адукацыі, знаёмства навучэнцаў і іх бацькоў з канкрэтнымі ўстановамі дадатковай адукацыі і іх магчымасцямі па арганізацыі вольнага часу.

Падчас тыдня Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна актыўна рыхтуецца да работы аб’яднанняў па інтарэсах у новым навучальным годзе. У плане мерапрыемстваў — майстар-класы, прэзентацыі дзейнасці педагогаў, выставы дзіцячай творчасці па розных накірунках. Тым самым прадастаўляецца магчымасць для дэманстрацыі дасягненняў дзяцей, педагогаў і творчых калектываў.

Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць на занятках па выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сольных і вакальных спевах, харэаграфіі, у гуртках экалагічнага, фізкультурна-спартыўнага, гісторыка-краязнаўчага і іншых накірункаў.

У Цэнтры творчасці раёна, як адзначыла загадчык мастацкага аддзела ўстановы Алена Смарчок, гатовы раскрыць здольнасці і магчымасці кожнага дзіцяці, зрабіць яго жыццё больш насычаным, цікавым і захапляльным.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 497 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.