Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 05 Сентябрь 2018 10:43

У раёне ўбіраюць другі хлеб

Да гэтага віду работ прыступілі ў ТАА «ВЕОМ», дзе на ўчарашнюю раніцу было ўбрана 2 га (7% плошчаў) пры ўраджайнасці 260 ц/га, і ў СВК «Гігант». У вытворчым кааператыве, па апошніх дадзеных, ад клубняў вызвалена 25 га, або 5% плошчаў.

Тры гаспадаркі — Бабруйскі ААТ «Аграмашсервіс», філіялы «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» займаюцца ўборкай кукурузы на зялёны корм і сілас. Сярэдняя ўраджайнасць культуры на гэты час адпаведна 219, 233 і 245 ц/га.

У ААТ «Міхалёўская Ніва» працягваюць, а ў ААТ «Неўскі-­Агра» прыступілі да капання цукровых буракоў. Убрана 48 (15%) і 10 (3%) га адпаведна пры ўраджайнасці 409 і 300 ц/га.

У радзе сельгасарганізацый: ААТ «Міхалёўская Ніва», філіялах «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» займаюцца палоснай сяўбой — сеюць пачаргова азімыя збожжавыя з азімымі крыжакветнымі. У планах ва ўсіх — сяўба змешаных пасеваў (азімых віка са збожжавымі).

І, вядома ж, амаль усе гаспадаркі рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых збожжавы культур, а такія як СВК «Гігант», філіялы «Варатынь» і «Харчавік-Агра» сеюць азімыя трыцікале і пшаніцу.

Прочитано 571 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.