Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 03 Сентябрь 2018 09:06

Вакансіі прапаноўвалі на «кірмашы»

Кірмаш вакансій — сумеснае з горадам мерапрыемства ў мэтах задаволіць патрэбу жыхароў Бабруйшчыны ў рабоце і заробку правяло ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама на гэтым тыдні. Прапанаваць грамадзянам працоўнае месца ў раённы Цэнтр культуры, дзе прайшло мерапрыемства, прыйшлі прадстаўнікі каля 30 гарадскіх і раённых арганізацый, у тым ліку сельскагаспадарчага накірунку.

Да прыкладу, у спісе вакансій ААТ «Неўскі-Агра» значыліся як вакансii рабочых спецыяльнасцяў — машыніста, слесара, так і спецыялістаў — заатэхніка, ветурача, фельчара.

— Людзі падыходзяць, цікавяцца, аднак сказаць, каб некага вакансія закранула ўсур’ёз, пакуль не бяруся (размова вялася а 11 гадзіне), — адзначыла бухгалтар Анастасія Шчыткавец. — Альбо не дазваляе адукацыя, альбо — і гэта ў большасці выпадкаў — праблема, як многія лічаць, дабрацца да працоўнага месца.

З шэрагам вакансій прыехала на «кірмаш» і спецыяліст па кадрах СВК «Гігант» Алена Лысянкова. «Нехта перасяляецца ў горад, нехта пакідае СВК пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі па заканчэнні вучэбнай установы... У асноўным вакансіі рабочых прафесій — трактарыст-машыніст, аператар машыннага даення, але ёсць і спецыялістаў. Тым болей, што хутка ў нас запрацуе камбікормавы завод, куды таксама патрэбны работнікі: і аператары па прыгатаванні, і інжынеры, у тым ліку i па ахове працы. Каб вырашыць праблему занятасці жыхароў раёна, дапамагчы знайсці адзін аднаго тым, хто шукае работу і хто яе прапаноўвае, упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама і праводзяцца «кірмашы вакансій».

— Практыкуем не толькі такія пашыраныя мерапрыемствы, як сёння, — адзначае спецыяліст аддзела занятасці ўпраўлення Вікторыя Казённая, — але і спецыяльна для кожнага сельсавета, дзе вырашаем праблему занятасці жыхароў канкрэтных населеных пунктаў. Запрашаем на «кірмашы вакансій» кіраўнікоў менавіта ўстаноў і арганізацый, якія месцяцца на дадзеных адміністрацыйных тэрыторыях. Сумесныя з горадам наладжваем і таму, што некаторыя грамадзяне, зарэгістраваныя на тэрыторыі раёна, жывуць у горадзе, і таму, што для асобных вяскоўцаў работа ў Бабруйску — адзінае месца прымянення іх прафесійных здольнасцяў.

...Тым, каго ў гэты дзень сапраўды зацікавілі вакансіі, службы аддзелаў кадраў прапанавалі сустрэцца на тэрыторыі арганізацый для вывучэння неабходных дакументаў, вырашэння афармленчых дэталяў і заключэння дагавораў. Некаторых размова з наймальнікам чакала ўжо на наступны дзень.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 524 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.