Што датычыцца першага, то на збор яблык, у дапамогу мясцоваму насельніцтву, арганізаваны работнікі сацыяльнай сферы раённых устаноў і арганізацый. Частку сабранага ўраджаю — толькі ў сераду знялі каля 2 тон — паставілі на перапрацоўку ў ААТ «Чырвоны харчавік», яшчэ адну — у гандлёвыя кропкі Бабруйшчыны. Пры гэтым, як паведамілі ў акцыянерным таварыстве, актыўна вядзецца пошук новых крыніц рэалізацыі каштоўнай садавіны.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»