Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 23 Август 2018 10:59

Каб увесну быць з кормам

Пра гэта варта паклапаціцца ўжо цяпер. Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ў гэтых мэтах даведзена раёнам заданне пасеяць кармавых культур на зялёны корм (для выкарыстання ўвесну) з разліку 50 сотак на адну рагулю. Аб’ёмы для нашага раёна — звыш чатырох тысяч гектараў.

Да рэалізацыі задання прыступілі пакуль толькі ў ААТ «Міхалёўская Ніва», дзе на ўчарашнюю раніцу было пасеяна каля 100 гектараў палосных (азімая сурэпіца з жытам) пасеваў. Актывізуюцца дадзеныя работы ўжо пасля таго як у гаспадарках пасеюць азімы рапс. На апошняе гэтым часам скіраваны асноўныя намаганні аграрыяў: тэрмін да 25 жніўня — аптымальны для пасеву культуры. Тым болей што аб’ёмы сяўбы рапсу немалыя — 2690 га на зерне і 300 — на зялёны корм. Па апошніх дадзеных, пасеяна прыкладна трэць плошчаў.

Акрамя іншага, у раёне вядуцца ворыўныя работы пад сяўбу азімай збажыны. Засеяць плануецца каля 13 тысяч гектараў, прыкладна столькі, як у мінулым годзе. «З культур стаўку хацелася б зрабіць на азімае жыта, — заўважае начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, — аднак з-за сёлетняга яго неўраджаю ў асобных гаспадарках маецца праблема з насеннем».

Да капання бульбы ў раёне пакуль не прыступалі. Што датычыцца цукровых буракоў, то ў «Міхалёўскай Ніве» іх уборку запланавалі на пачатак наступнага тыдня.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 501 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.