Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Август 2018 08:45

Гандляры падзякавалі хлебаробам

У гарачую пару ўборкі збажыны — уся ўвага да хлебаробаў.

Лепшых з лепшых работнікаў палёў ушаноўваюць не толькі ў калектывах, дзе яны працуюць. Падбадзёрыць і падзякаваць людзям нялёгкіх прафесій за іх, без перабольшання сказаць, гераічныя будні — чаго вартая толькі сёлетняя спякота — і неперацэнны ўнёсак у справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны непасрэдна на палі выязджаюць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзы.

Вось і ў гэты панядзелак камбайнер Леанід Чэрнік і яго памочнік Дзмітрый Гайсенка — члены аднаго з найлепшых экіпажаў зернеўборачных камбайнаў ААТ «Неўскі-Агра» ўдастоіліся Лістоў удзячнасці і грашовых прэмій Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю. Уручаючы ўзнагароды, старшыня прафсаюза Аксана Герашчанка адзначыла, што адносіны хлебаробаў да працы заслугоўваюць самых цёплых слоў пашаны. Аксана Цімафееўна, а таксама Сяргей Феднеў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, выказалі падзяку зладжанаму экіпажу за руплівасць і гаспадарскі падыход да даручанай справы, за дасягнутыя — і не толькі сёлета — поспехі. Пажадалі работнікам палёў і іх сем’ям здароўя, працоўнага запалу і плёну.

— Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю ўзнагароджвае лепшых з лепшых працаўнікоў уборачнай кампаніі па ўсёй краіне другі год запар, — адзначыла Аксана Герашчанка. — Упэўнена, што гэта стане добрай традыцыяй, бо ад вынікаў работы хлебаробаў напрамую залежыць дабрабыт усёй краіны і кожнага чалавека ў прыватнасці.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 477 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.