Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 19 Июль 2018 13:56

Гісторыя малой радзімы — часцінка гісторыі краіны

Рэдкарожская сельская бібліятэка, што ў Брожскім сельскім Савеце, па выніках XXVI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» стала адной з яго пераможцаў у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падлеткамі». Яна атрымала дыплом другой ступені. Гэта вынік плённай працы Веры Аляксееўны ДЗЬОБІК — бібліятэкара 1 катэгорыі Рэдкарожскай бібліятэкі.

Клопат аб падрастаючым пакаленні, імкненне дапамагчы юным аднавяскоўцам стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, якія паважаюць і любяць яе гісторыю і культуру, ляжыць у аснове ўсёй працы бібліятэкара з дзецьмі. Асноўны напрамак яе работы — маральна-прававое выхаванне падрастаючага пакалення. Мерапрыемствам гэтай тэматыкі надаецца значная ўвага. Бібліятэкар клапоціцца, каб удзельнікамі мерапрыемстваў былі і дзеці з нядобранадзейных сем’яў, і дзеці, схільныя да правапарушэнняў. Не застаюцца забытымі і дзеці-сіроты, дзеці-інваліды. У асноўным, гэта індывідуальная работа з кожным з іх. Акцэнт ставіцца на тое, каб дзеці з карысцю праводзілі вольны час.

Вера Аляксееўна актыўна прыцягвае рабят да пошукавай і даследчай работы па краязнаўству. Ужо некалькі гадоў запар арганізоўваюцца экспедыцыі «У паход за скарбамі», удзельнікі якой наведваюць старажылаў, ветэранаў, запісваюць іх успаміны. Як вынік — стварэнне краязнаўчага альбома «Зямля, з якой ад нараджэння звязаны, зямля, якою трэба даражыць», асобныя друкаваныя краязнаўча-інфармацыйныя выданні.

Шмат разнастайных краязнаўчых матэрыялаў можна знайсці зараз у бібліятэцы. У краязнаўча-інфармацыйным выданні «Мой Рэдкарожскі край» маюцца звесткі па гісторыі паселка Рэдкі Рог і тапаніміцы яго назвы, па гісторыі торфапрадпрыемства, Рэдкарожскай бальніцы і аддзялення кругласутачнага знаходжання, дома культуры і бібліятэкі. У выданні «Песенная вёска Ласі» адлюстравана не толькі гісторыя вёскі і паходжання яе назвы, але значная частка ў ім адведзена вельмі вядомаму ў свой час ласёўскаму фальклорнаму гурту «Барыня». Бібліятэкар разам з юнымі памочнікамі і былым мастацкім кіраўніком «Барыні» В.С.Нікітка правялі вялікую пошукавую работу па адраджэнні народных песень, якія затым ўваходзілі ў рэпертуар калектыву. Зроблены таксама і аўдыёзапісы гэтых песень.

Цікавыя звесткі з гісторыі саўгаса імя Ленінскага камсамола, чыгуначнай станцыі «Брожа» (цяпер прыпынак), Брожскай сярэдняй школы ўтрымлівае выданне «Ёсць на свеце куточак прыгожы...» па гісторыі пасёлка і вёскі Брожа.

Але ж гісторыя ствараецца не сама па сабе — яе ствараюць людзі, якія тут жывуць і працуюць. Добра разумеючы гэта, бібліятэкар старанна збірае матэрыялы пра цікавых і паважаных людзях сваёй мясцовасці. Некаторыя матэрыялы пра народных майстрых, залатых юбілярах, шматдзетных сем’ях, запісы з успамінамі тых, хто перажыў вайну складаюць выданні «Народная вышыўка», «Сямейныя гісторыі», «З успамінаў пра вайну» (запісаныя юнымі наведвальніцамі бібліятэкі). Выдазены асобныя брашуры па ўспамінах ветэрана Грыцука М.У., мясцовай жыхаркі, былой партызанкі В.Л. Куцькінай, былога вязьня Азарыцкага лагера смерці С.К. Нікітка. На жаль, гэтыя людзі ўжо памерлі, але памяць пра іх застанецца, дзякуючы захаваным матэрыялам.

Гісторыя нашай маленькай радзімы — гэта часцінка гісторыі краіны. І дзень сённяшні таксама некалі стане гісторыяй. Таму работа па збору і захаванні краязнаўчых матэрыялаў будзе працягвацца ў бібліятэцы і далей. Гэта не толькі адлюстраванне любові да роднай зямлі. Накоплены вопыт дапамагае нам будаваць сваё будучае, абагачае і робіць нас прыгажэйшымі.

ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна»

Прочитано 708 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.