Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Июль 2018 10:59

У Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» займаюцца зборам чорнага золата

Пачалі ўбіраць азімы рапс на пачатку тыдня, з больш высокага поля, прычым, з не лепшых яго ўчасткаў, таму на сераду (дзень нашага наведвання) ураджайнасць мелі 10 цэнтнераў з гектара.

На 13.07.2018 ў гаспадарцы было ўбрана 96 з 210 адведзеных пад культуру гектараў. «Максімальнай ураджайнасці для нашых зямель сёлета ў любым выпадку не атрымаем, — дзеліцца кіраўнік акцыянернага таварыства Сяргей Тарабуеў. — Паўплывала надвор’е. З-за працяглай спякоты пасевы ў некаторых месцах падгарэлі. Не адбылося кушчэння раслін — не развіліся бакавыя адросткі, а толькі сцябло».

Спадзяванні ў аграрыеў на другое, ніжэйшае рапсавае поле. Да яго ўборкі толькі прыступілі, і ўжо цяпер зразумела, што болей ураджайнае.

Сабранае насенне «Аграмашсервіс» пастаўляе на Бабруйскі КХП у лік дзяржзаказу. Даведзены на сёлетні год план унушальны — 350 тон, з-за ўнесенай надвор’ем карэкціроўкі яго выкананне ў гаспадарцы ставяць пад сумненне.

Пры гэтым задачу паставілі — якасна сабраць не толькі насенне, але і рапсавую салому. У мэтах апошняга побач з камбайнамі, якія малоцяць рапс, працуе КВК. Здробленую ім салому трактары адвозяць у траншэю на жывёлагадоўчую ферму для наступнага змешвання з сіласам і сенажом — выкарыстання ў якасці корму скаціне.

Па матэрыялах грамадска-палитычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 518 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.